Зямля ўрадлівых ніў і старажытных замкаў. Каб пабачыць сапраўдную еўрапейскую архітэктуру – з готыкай, барока, класіцызмам, – зусім неабавязкова ехаць далей на захад ад Гродзенскай вобласці Беларусі.

Гэты край сустрэне зацікаўленага падарожніка замкамі, храмамі, рамантычнымі руінамі, старажытнымі вуліцамі самога Гродна, якому прапануецца надаць статус горада-музея.

Тут вяршылася гісторыя, каранаваліся і развенчваліся князі і каралі, складаліся ў музыку ноты Агінскага, а ў вершы – словы Міцкевіча... Гродзенская вобласць сёння – аграрны флагман краіны. Ужо каторы год у гаспадарках рэгіёна атрымліваюць самыя высокія ў Беларусі ўраджаі. У хуткім часе Гродзеншчына стане энергетычным цэнтрам – пад Астраўцом будзе ўзведзена сучасная атамная станцыя, якая здолее забяспечыць электраэнергіяй не толькі Беларусь, але і бліжэйшых суседзяў. А яшчэ на тэрыторыі вобласці з’явіцца самы буйны ў краіне ветрапарк – мясцовыя пагоркі зручныя для ўстановак, што ловяць энергію ветру.
Край, дзе спрадвеку трымаліся гістарычнай памяці, дзе ніколі не забываліся пра свае карані. Зямля, дзе сёння ўдзячныя нашчадкі, зберагаючы і аднаўляючы атрыманую спадчыну, з гонарам упісваюць новыя старонкі ў найбагацейшы летапіс Гродзеншчыны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter