Залаты патэнцыял Брэстчыны. Вобласці ўручаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, а шэсць лепшых прадстаўнікоў удастоены звання ганаровага грамадзяніна вобласці

Для тысячагадовай гісторыі брэсцкай зямлі семдзесят гадоў – невялікі адрэзак часу, але вельмі значны, таму што дзякуючы гістарычнаму аб`яднанню беларускага народа паўднёва-ўсходні рэгіён краіны пачаў рабіць упэўненыя крокі да сённяшняга дабрабыту. Менавіта такі быў лейтматыў навуковых канферэнцый, шматлікіх выстаў, сустрэч, іншых мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею.

Якой была вобласць
яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму, узгадвалі і многія госці, якія сабраліся ў палацы спорту “Вікторыя” з усіх куткоў Беларусі, а таксама блізкага замежжа 4 снежня — у дзень, калі быў падпісаны ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета аб утварэнні Брэсцкай вобласці.
— У 1956 годзе пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі я быў накіраваны ў МТС Столінскага раёна, — расказаў Герой Сацыялістычнай Працы, былы першы сакратар Брэсцкага абкама КПБ Яфрэм Сакалоў. — У гаспадарках тады не было электрычнасці, не было ніводнага метра дарог з цвёрдым пакрыццём. Праз год я пераехаў у МТС Іванаўскага раёна — такая ж карціна. Сёння па дарозе на ўрачыстасць мы ўсе заўважылі, якія цудоўныя дарогі, якія дагледжаныя палі навокал. Я вельмі
рады, што за кароткі час вобласць змагла падняцца на такі высокі ўзровень...
— Калісьці міністр тарфяной прамысловасці Савецкага Саюза Філіпаў паказаў мне карту Брэстчыны, на якой былі суцэльныя балоты і вада. Калі б зараз побач з ёй пакласці карту цяперашняй вобласці, дык можна было б наглядна ўявіць, што такое для рэгіёна мінулыя 70 гадоў, — падзяліўся ўспамінамі былы старшыня аблвыканкама Ула-дзімір Заламай.
Пачаўся сход знакам вышэйшага дзяржаўнага прызнання. Зачытаўшы віншаванне кіраўніка дзяржавы Аляксандра
Лукашэнкі, упаўнаважаны Прэзідэнта па Брэсцкай вобласці старшыня праў-лення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч уручыў губернатару Брэстчыны Канстанціну Сумару Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, гэта ўжо другая дзяржаўная ўзнагарода вобласці за гісторыю яе існаваня — ордэн Леніна рэгіён атрымаў за дасягненні двух пасляваенных дзесяцігоддзяў. Сённяшняя, як адзначыў Пётр Пракаповіч, засведчыла ўклад, які ўнёс рэгіён за апошнія пяць гадоў у развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі і ў цэлым эканомікі Беларусі.
Юбілей — добрая падстава не толькі ўзгадаць, але і яшчэ раз асэнсаваць той шлях, які прайшла вобласць за сем дзесяцігоддзяў.
— Справядліва кажуць, што гісторыя складаецца з падзей. Але мы добра ведаем, што пішуць яе перш за ўсё людзі, — падкрэсліў Канстанцін
Сумар. — І было вельмі прыемна, калі ў час
аднаго з наведванняў вобласці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка адзначыў, што на Брэстчыне жывуць асаблівыя, “залатыя лю-дзі”, якія ўмеюць працаваць. І гэтую “вышэйшую пробу” жыхары вобласці атрымалі заслужана.
Шэсць лепшых яе прад-стаўнікоў упершыню былі ўдастоены звання “Ганаровы грамадзянін Брэсц-
кай вобласці”: двойчы Герой Савецкага Саюза лётчык-касманаўт Пётр Клімук, Герой Беларусі, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, былы старшыня СПК “Савецкая Беларусь” Камянецкага раёна Уладзімір Бядуля, Герой Сацыялістычнай Працы, былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Кічкайла, алім-пійская чэмпіёнка, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Юлія Несцярэнка.
— Мне вельмі дарагі Брэст, мая малая радзіма, — прызналася Юлія. — Тут нарадзілася я, тут жывуць мае родныя, тут я сустрэла любімага чалавека, тут трэніравалася, рыхтавалася да Алімпіяды і выйграла... Гэтае званне — вялікі гонар для мяне, яно да многага абавязвае. І я, зразумела, прыкладу ўсе свае сілы, усё ўменне, каб прыносіць карысць сваёй вобласці.
За сем дзесяткаў
гадоў зроблена сапраўды нямала. Але сённяшнюю высокую дзяржаўную ўзнагароду нам яшчэ трэба адпрацаваць — імкнуцца да новых дасягнен-
няў, адзначыў Канстанцін
Сумар.
— Наступны год — завяршальны год пяцігодкі. І нам трэба зрабіць усё неабходнае, каб выканаць заданні, пастаўленыя перад вобласцю. А яны вельмі напружаныя. Галоўная задача для сельгаспрадпрыемстваў — пераход на самафінансаванне. У 2010 годзе гэтая галіна павінна выйсці на ўзровень рэнтабельнасці 27—30 працэнтаў. У прамысловасці неабходна нарошчваць аб’ёмы вытворчасці з акцэнтам на высокатэхналагічную і высакаякасную прадукцыю, здольную канкурыраваць не толькі на ўнутраным, але і на знешнім рынку. На 25—30 працэнтаў трэба павялічыць аб’ёмы экспартных паставак і ў далейшым умацоўваць знешнеэкана-мічныя сувязі з рэгіёнамі Расіі, Украіны, краінамі далёкага замежжа. Паказчык па будаўніцтву павінен скласці больш за мільён квадратных метраў. Задачы складаныя, але выканальныя. І я ўпэўнены, што працаўнікі Брэстчыны з імі абавязкова справяцца.
Гэтай упэўненасці надае і вынік усяго 70-гадовага шляху. А калі ёсць падстава для гордасці, то ёсць і для песень. Лепшыя мастацкія калектывы вобласці падаравалі берасцейцам і гасцям урачыстасці свой юбілейны “пірог” — яркае святочнае шоу. І — настрой на новыя справы на карысць роднага краю.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter