Загінула Ніна Кабанова, дырэктар дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры Новасібірскай вобласці “Новасібірскі цэнтр беларускай культуры”

Загінула Ніна Кабанова

Супляменнікі з Новасібірска паведамілі ў рэдакцыю: 20 ліпеня пайшла з жыцця Ніна Васільеўна Кабанава — дырэктар дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры Новасібірскай вобласці “Новасібірскі цэнтр беларускай культуры”. Яе жыццё абарвалася раптоўна і трагічна. Па дарозе на дачу Ніна Васільеўна сама вяла машыну і на вельмі ажыўленай трасе Новасібірск-Кузбас трапіла ў аўтакатастрофу. Загінула імгненна...

Помнім. Смуткуем…


Застанецца ў нашых сэрцах

Новасібірскаму Цэнтру Беларускай Культуры


Шаноўныя суродзічы, калегі, сябры! Ад імя Іркуцкага гарадскога маладзёвага грамадскага аб’яднання “Маладзёвы клуб Крывічы” выказваем вам шчырыя спачуванні з нагоды заўчаснай гібелі Ніны Васільеўны Кабанавай. Яна прыязджала да нас у Іркуцк. Знаёмілася з нашым актывам. Таксама мы, гурт “Крывічы”, не аднойчы сустракаліся з Нінай Васільеўнай на розных мерапрыемствах у Новасібірску, Томску, Мінску ды іншых гарадах Расіі, Беларусі. Мы памятаем яе як адкрытую, самаахвярную, шчырую патрыётку Беларусі. Яна паклала шмат сіл і энергіі на карысць адраджэння і развіцця Беларускай культуры. Таксама мы памятаем і сапраўдную гасціннасць Ніны Васільеўны. Яе годныя сустрэчы нашага гурта ў Новасібірску, яе клопат запалі нам у сэрцы.
Лёс яе склаўся так... Памяць пра Ніну Васільеўну заўжды будзе ў нашых сэрцах.

Выказваем спачуванні ўсім сваякам, блізкім, сябрам, калегам Ніны Васільеўны. Няхай зямелька будзе для яе лёгкай, а Душа выправіцца ў Вырай.

Старшыня Маладзёвага Клуба “Крывічы” Воля Галанава,
намеснік Старшыні ФНКА “Беларусы Расіі” Алег Рудакоў


Перад тварам Вечнасці

Мы — розныя, бы колеры вясёлкі,
І гэтым упрыгожваем Зямлю.
Адкінем спрэчкі, крыўды і падколкі,
Што цэльны свет здрабняюць — на асколкі…
Хай будзе нам малітваю: “Люблю”.

Імгненне — і ўзрываецца бясконцасць…
Вясёлка — сімвал згоды на Зямлі.
Мірыціся, пакуль не бачна донца.
Мірыцеся, пакуль не згасла Сонца.
Мірыцеся, пакуль не адышлі…

Іван Ждановіч, 23.07.2015
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter