З увагай i пяшчотай

Старшыня Савета Рэспублікі наведаў Ждановіцкі дзіцячы дом

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Рубінаў наведаў Ждановіцкі дзіцячы дом.

Спікер прыняў удзел у навагоднім ранішніку, уручыў дзецям салодкія падарункі і цацкі.

— Дзеці могуць не разумець ролю дзяржавы, але яны адчуваюць сэрцам, што людзі да іх прыходзяць з увагай, ласкай. Гэта дорага, асабліва для тых дзяцей, у якіх няма бацькоў, — адзначыў Анатоль Рубінаў.

Дэлегацыя Міністэрства абароны краіны пабывала ў гасцях у выхаванцаў Андрэеўскага дзіцячага дома ў Віцебскай вобласці. Генерал-лейтэнант Юрый Жадобін павіншаваў дзяцей з надыходзячымі святамі — Калядамі і Новым годам і ўручыў падарункі.

Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі ўручыў салодкія падарункі дзецям Бярозаўскай школы-сада. Гасцінныя маленькія гаспадары стварылі атмасферу казачнага навагодняга свята. Сустрэча завяршылася яркім карнавальным карагодам вакол ёлкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter