На родину вернулись 15 картин Шраги Царфина

З Парыжа дадому

Гэта не адзіныя работы нашага земляка і вядомага мастака Парыжскай школы, якія цяпер захоўваюцца ў Беларусі. Дзве карціны знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, яшчэ 12 — у карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Але набыты нядаўна збор — найбуйнейшы ў краіне.


Вярнуць карціны на радзіму мастака атрымалася дзякуючы пасольству Беларусі ў Францыі, якое дамовілася аб іх продажы з нашчадкамі Шрагі Царфіна, і групе кампаній «А-100», якая ўклала ў гэтую калекцыю сродкі. Работы ўжо знаходзяцца ў Беларусі. Зараз ідзе падрыхтоўка выставы. Як паведамляе БЕЛТА, экспазіцыя адкрыецца ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне.


Сімвалічна, што выстава будзе працаваць у сталічным рэгіёне, паколькі сам Царфін паходзіць са Смілавічаў Ігуменскага павета Мінскай губерні, адкуль родам і Хаім Суцін. Мастакі добра ведалі адзін аднаго з дзяцінства, нягледзячы на больш чым шасцігадовую розніцу ва ўзросце. Вядома, што Суцін нават дазваляў маленькаму Царфіну глядзець, як ён працуе. Многія гады землякі не падтрымлівалі сувязь, але ў 1920-я сустрэліся зноў, ужо ў Парыжы. Суцін усяляк заахвочваў Царфіна да заняткаў жывапісам. І, відаць, недарэмна. Карціны мастака захоўваюцца сёння ў музеях Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША і Ізраіля.

mila@sb.by

Фота пасольства Беларусі ў Францыі.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter