Юбілей “Вянка”

У Мінску ўшанавалі памяць пра Максіма Багдановіча і ягоную кнігу
У Мінску ўшанавалі памяць пра Максіма Багдановіча і ягоную кнігу

Літаратурны музей Максіма Багдановіча сустракаў навукоўцаў, прыхільнікаў яго творчасці на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Кніга новага жыцця”. Яна прысвячалася сотым угодкам з часу выдання адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”.
Літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, культуролагі, гісторыкі, мастацтвазнаўцы, а таксама музейныя спецыялісты гаварылі пра адметнае месца творчай спадчыны Максіма Багдановіча ў культурным і гістарычным кантэксце, працяг яго традыцый у сучасным літаратурным працэсе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter