Як выкуплялі маладую нашы продкі

У структуры традыцыйнага вяселля выкуп нявесты быў адным з найбольш эмацыянальных момантаў, у якім выяўляліся шматлікія рысы нацыянальнага характару: павага да іншых і самапавага кожнага з бакоў, далікатнасць, вытанчанасць манер і дзелавітасць.

У структуры традыцыйнага вяселля выкуп нявесты быў адным з найбольш эмацыянальных момантаў, у якім выяўляліся шматлікія рысы нацыянальнага характару: павага да іншых і самапавага кожнага з бакоў, далікатнасць, вытанчанасць манер і дзелавітасць.

У ім прысутнічалі характэрныя для беларускага кірмашу рысы: аднаму боку трэба было як мага больш выгандляваць за незвычайны “тавар”, другому — мудрагеліста збіць кошт да мінімуму. Разам з тым у выкупе маладой выразна выяўлялася этнічная асаблівасць “атакаваць” супрацьлеглы бок не паасобку, а талакой, гуртам. Адначасова кожны з бакоў мог звярнуцца і да “забароненых” прыёмаў: паспрабаваць зняважыць саперніка, закрануць яго за жывое, выкрыўшы ў скупасці і іншых адмоўных якасцях.
Відавочна, больш старажытнай традыцыяй з’яўляецца той варыянт, калі дружына жаніха павінна была выкупіць нявесту ў яе старэйшай сястры. Пазней (з часу, калі мужчына стаў галавой у сям’і) “таргавацца” даводзілася з яе родным братам або хросным бацькам.
Часам жаніху прапаноўвалі пазнаць сваю нарачоную сярод іншых  дзяўчат, маглі вывесці жаніху падстаўную нявесту — пераапранутую ў маладую старэнькую бабулю. Аднак пасля выяўлення падмены баярка (старэйшая шаферка) выводзіла тую, дзеля якой збіралася мноства гасцей, і пачынаўся непаўторны гандаль.
(Заканчэнне ў наступным нумары)

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter