Обзор книг от Людмилы Рублевской

Вечные ласточки мудрости


Кастусь Кiрэенка. Слухайце ластавак
Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2019

Пагасла зорка дзесь над полем.

Пасля яшчэ вунь i яшчэ.

Што мне да iх?.. 

А нейкiм болем

Раптоўна сэрца апячэ.

Як быццам зараз нешта страцiў,

Кагосьцi болей не вярнуць.

I ўспомнiш фронт, балоты, гацi,

I згадкi памяць разгарнуць.

Лепшыя вершы Кастуся Кiрэенкi вытрымалi праверку часам.
Паэт‑франтавiк Кастусь Кiрэенка, чые лепшыя вершы прадстаўляе гэты зборнiк, памёр у 1988‑м. За гады, якiя прайшлi пасля смерцi паэта, змянiлася цэлая эпоха, было шмат што пераацэнена, пераасэнсавана, у тым лiку ў лiтаратуры. Многiя творы, напiсаныя дзеля iдэалагiчнай кан’юнктуры, знiклi з чытацкае ўвагi, магчыма, назаўсёды. Некаторыя, наадварот, былi рэабiлiтаваны i прызнаны за сапраўдную лiтаратуру. Ёсць вершы i першага, i другога кшталту i ў творчай спадчыне Кастуся Кiрэенкi. I бадзёры пафас, i шчырая лiрыка… Думаю, многiя помняць песню на верш «Пах чабаровы». «Цi спрачаўся Кастусь Кiрэенка з часам? Цi гарэў ён запалам пераўтварэнняў або, знаходзячыся ў палоне рэчаiснасцi, цiха, спакойна, след у след iшоў за часам, разумеючы сваю паэтычную задачу летапiсца ў жыццi свайго народа, сваёй айчыны?.. Пра гэта кожнаму з чытачоў раскажуць самi вершы, якiя ўвасабляюць i час, i самога паэта, самога творцу ў тым няпростым часе, у няпростым ХХ стагоддзi», — сцвярджае ў прадмове да зборнiка вядомы пiсьменнiк i публiцыст Алесь Карлюкевiч.


Луций Анней Сенека. Собрание сочинений
Издательство ЭКСМО, 2019

Есть книги, которые входят в обязательный список прочтения интеллектуала. Произведения древнеримского мыслителя Сенеки в нем значатся. Переиздания хороши тем, что напоминают: впечатления нужно обновлять, чтение первоисточника всегда приносит радость открытий. Вот, например, раскрываем «Нравственные письма к Луцилию»: «Нет на свете вещи, навлекающей на нас больше зол и бед, чем привычка сообразовываться с общественным мнением, почитая за лучшее то, что принимается большинством и чему мы больше видим примеров; мы живем не разумением, а подражанием. Отсюда эта вечная давка, где все друг друга толкают, стараясь оттеснить». Как же кладется на мир Facebook и Instagram! «Письма к Луцилию» называют «кодексом чести» античного приверженца умеренности и стойкости. Впрочем, чтение первоисточника помогает увидеть живого, несовершенного человека за мифом о нем. Страстный проповедник умеренности в жизни был весьма честолюбив и богат. Любопытно читать, как ловко он оправдывается, отвечая на нападки типа «К чему столь пышное убранство в доме? И почему здесь пьют вино, которое старше тебя по возрасту? Зачем заводить вольеры для птиц? Зачем сажать деревья, не дающие ничего, кроме тени? Почему твоя жена носит в ушах целое состояние богатой семьи? Почему рабы, которых ты посылаешь в школу, одеты в драгоценные ткани? Для чего у тебя учреждено особое искусство прислуживать за столом, и серебро раскладывается не как попало, а строго по правилам, и заведена отдельная должность нарезателя закусок?» Ответ: «Философы сами не соблюдают своих правил… Они делают многое уж одним тем, что высказывают подобные правила, тем, что душа их занята достойными понятиями». 

Кстати, Сенека был воспитателем будущего императора Нерона, который впоследствии приказал убить своего наставника.


Людмiла Сiнькова. Беларуская «звышлiтаратура»
Мiнск, Кнiгазбор, 2019

Што адбываецца ў сучасным беларускiм лiтаратурным працэсе? Ухвальных анонсаў на кнiжныя навiнкi мала, каб убачыць яго панараму, неабходны аб’ектыўны навуковы погляд. Яшчэ лепей, калi аб’ядноўваюцца акадэмiчны метад i веды не толькi пра класiку, але i пра актуальную лiтаратуру, бурлiвую, зменлiвую, дзе ўспыхваюць i гаснуць iмёны, складаюцца супрацьлеглыя рэйтынгi, адбываюцца спрэчкi i нават скандалы. Доктар фiлалагiчных навук, прафесар БДУ Людмiла Сiнькова якраз валодае неабходнымi ведамi. Нездарма яе зборнiк пачынаецца з артыкула «Бэтман супраць Быкава», якi даследуе феномен масавай лiтаратуры: што гэта такое, калi ўзнiкла, чаму настолькi папулярная… Можа быць, i праўда, «калi чалавек не хоча засмучаць сябе надзвычай траўматычнай праўдай пра рэальныя войны i чарнобылi, сацыяльны гвалт i абсурд, то вiдовiшчы гвалту ў трылерах, дзе брутальнага героя лупяць жалезным прэнтам па галаве, а ён пасля гэтага ўсiх лупiць двума прэнтамi, якраз глядзiцца ледзь не катарсiсам». Але ўсё ж «лiтаратура для мас нiколi не пераможа класiку, не зможа заняць яе месца найперш таму, што кожнаму чалавеку наканавана расцi i сталець». А тэрмiн «звышлiтаратура» Людмiла Сiнькова ўзяла ад Алеся Адамовiча, якi пiсаў: «Звышлiтаратура — гэта ўсяго толькi звышнамаганне таленту (калi ён ёсць), звышнапружанне сумлення (калi ёсць), звышадказнасць свая асабiстая за лёс роду чалавечага, чалавецтва». 

Издания для обзора предоставлены книжным магазином «Академическая книга», Минск, пр. Независимости, 72.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter