Варта шанаваць тое, што маем

Я прадстаўніца суполкі “Белая Русь” з Крыма. Родам з Ашмяншчыны, жыла там да 24 гадоў. Цяпер працую настаўніцай хіміі ў Ялце. На з’ездзе многія гаварылі: трэба больш увагі надаваць вывучэнню беларускай мовы, у тым ліку і на дзяржаўным узроўні. Пагаджаюся ў галоўным. Але як патрабаваць ведання беларускай мовы ад сібіракоў, напрыклад, у якіх яшчэ прабабулі і прадзядулі перасяліліся ў далёкае Прыбайкалле?
П. Якубук, Г. Чаркасава і В. Бартохаў – дэлегаты з КрымаЯ прадстаўніца суполкі “Белая Русь” з Крыма. Родам з Ашмяншчыны, жыла там да 24 гадоў. Цяпер працую настаўніцай хіміі ў Ялце. На з’ездзе многія гаварылі: трэба больш увагі надаваць вывучэнню беларускай мовы, у тым ліку і на дзяржаўным узроўні. Пагаджаюся ў галоўным. Але як патрабаваць ведання беларускай мовы ад сібіракоў, напрыклад, у якіх яшчэ прабабулі і прадзядулі перасяліліся ў далёкае Прыбайкалле? Тое ж можна сказаць і пра нашых беларусаў-крымчан. Зразумейце нас! На з’ездзе адзін з выступоўцаў прывёў прыклад: ягонай маці другі муж, за якога яна выйшла замуж, увогуле забараняў гаварыць па-беларуску, лічачы мову непрыгожай. А хлопчык рос у той сям’і. Мая прапанова: у справе пашырэння мовы не шукаць ворагаў — аднадумцаў шукаць. І з павагай ставіцца да ўсіх, хто ідэнтыфікуе сябе як беларуса.
І яшчэ. Размовы пра мову — гэта, па вялікім рахунку, завуалаяваныя размовы пра ля-но-ту. Мае родзічы ўсіх пакаленняў ведаюць беларускую мову. Як і мае дзеці ў Ялце. А жыць дзясяткі гадоў у Беларусі ды не ведаць хоць элементарна мову карэнных жыхароў — гэта прыкмета, прабачце, нейкай дрымучай адсталасці чалавека ад жыцця. Я сама вывучыла ўкраінскую мову. І лічу веданне мовы народа, на зямлі, на культурных і матэрыяльных каштоўнасцях якога ты будуеш свой лёс, сваё жыццё, свой дабрабыт — гэта знак элементарнай культуры чалавека.
У Крыме актывізуецца работа беларускіх суполак. Мы шырока выкарыстоўваем атрыбуты беларускай дзяржаўнасці. І ганарымся, што ёсць на зямлі Рэспубліка Беларусь, са сваім гербам, флагам, гімнам, словы якога спецыяльны вывучыла, каб спяваць з усімі разам на адкрыцці з’езда — але гімн не гучаў… Разумею: сюды сабраліся беларусы з рознымі поглядамі на жыццё. І арганізатарам варта было б улічыць, што павага да дзяржаўных сімвалаў Бацькаўшчыны ёсць знак высокай культуры чалавека. Давайце шанаваць тое, што маем! Можам спрачацца, рабіць прапановы, але з павагай да перакананняў мільёнаў людзей, якія тут жывуць, працуюць, выбіраюць уладу. Думаю, арганізатары на будучыню ўлічаць такое меркаванне дэлегатаў з Крыма.

Галіна Чаркасава, прадстаўніца ялцінскай суполкі “Белая Русь”, Крым

На здымку:
П. Якубук, Г. Чаркасава і В. Бартохаў – дэлегаты з Крыма
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter