Вам карася ці фарэль?

Усё больш пакупнікоў прыцягваюць рыбныя кірмашы ў сталіцыЗвычайна кірмашы ладзяцца ў Мінску па выхадных, спецыяльна вызначаны зручныя для выязнога гандлю пляцоўкі. Робіцца гэта з удзелам профільных службаў Мінгарвыканкама, а таксама шэрагу рыбаводных гаспадарак і рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў краіны. Аматары паласавацца свежай рыбкай ведаюць: на кірмашах — цана ад вытворцаў, і асартымент прадукцыі там вельмі шырокі. На любы густ і кашалёк.
Усё больш пакупнікоў прыцягваюць рыбныя кірмашы ў сталіцы

Звычайна кірмашы ладзяцца ў Мінску па выхадных, спецыяльна вызначаны зручныя для выязнога гандлю пляцоўкі. Робіцца гэта з удзелам профільных службаў Мінгарвыканкама, а таксама шэрагу рыбаводных гаспадарак і рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў краіны. Аматары паласавацца свежай рыбкай ведаюць: на кірмашах — цана ад вытворцаў, і асартымент прадукцыі там вельмі шырокі. На любы густ і кашалёк.
Што можна набыць на кірмашы? Па-першае, жывую сажалкавую рыбу, гэта пераважна карп, таўсталобік, белы амур, сом, шчупак, карась. Па-другое, даступныя і каштоўныя пароды рыб: асетр, сцерлядзь, фарэль таксама гадуюцца ў беларускіх рэчках і сажалках. Прадаецца і астуджаная азёрна-рачная рыба, а таксама вэнджана-вяленая прадукцыя, марожаныя паўфабрыкаты: філе, тушка, фарш, наборы для юшкі.
А ёсць яшчэ дэгустацыі — гэта для тых, каму ўсяго хочацца пакаштаваць, выбіраючы галоўную пакупку. Кухары з рыбаводных гаспадарак апрабавалі і цікавы “метад барацьбы” за масавага пакупніка: наведвальнікаў кірмашу завабліваюць духмянай юшкай з дымком. Смачны бонус!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter