Валожынскую сыроватку паспрабуюць у Кітаі

Пакуль у Паднябесную пастаўлена 150 тон гэтай прадукцыі Валожынскага філіяла АНТ «Маладзечанскі малочны камбінат»

Але пасля таго як груз пройдзе каранцін і адпаведнае афармленне, чакаецца падпісанне новых кантрактаў, паведаміла «БН» начальнік камерцыйнага аддзела Эла Галкіна.

Сухая малочная сыроватка, што вырабляецца з адходаў сыраробнай вытворчасці, — адна з найбольш даходных пазіцый перапрацоўшчыкаў. Стварыць запатрабаваны экспартны прадукт, попыт на які пастаянна расце, дапамагло будаўніцтва новага цэха.

Дагэтуль асноўнымі рынкамі збыту для філіяла былі такія краіны, як Расія, Азербайджан і Туркменія. Сёння прадпрыемства працягвае наладжваць новыя кантакты. Напрыклад, з Украінай.

Елена КЛИМОВИЧ, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter