Стратэгічная задача Нацбанка — умацаваць давер да беларускага рубля

Уменне дзейнічаць на аперажэнне

Стратэгічная задача Нацбанка — умацаваць давер да беларускага рубля
Прадстаўляючы на пасадзе новага Старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў прыярытэтныя напрамкі ў працы Нацбанка, сярод якіх забеспячэнне стабільнасці нацыянальнай валюты. “Перад вамі стаіць стратэгічная задача: умацаваць давер насельніцтва, прадпрыемстваў да нацыянальнай грашовай адзінкі — беларускага рубля”, — сказаў Прэзідэнт.


Фото БелТА

Гэта азначае скарачэнне даларызацыі эканомікі. Але не шляхам штучных забарон. Патрэбны рэальныя, дзейсныя меры, якія дадуць канкрэтныя вынікі ў выглядзе прыросту дэпазітаў і крэдытаў у нацыянальнай валюце, лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў насельніцтва павінна быць магчымасць паўнацэнна захоўваць свае зберажэнні ў беларускіх рублях, а не ў замежнай валюце: “Людзі, атрымаўшы зарплату, не павінны кідацца ў абменнікі і магазіны, пазбаўляючыся ад рублёў”. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ўклады насельніцтва знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. “Так заўсёды было і так павінна быць”.
Прэзідэнт канстатаваў, што Нацыянальнаму банку на гэты момант удалося некалькі стабілізаваць сітуацыю. Але кіраўнік дзяржавы патрабуе працаваць на апераджэнне, трэба ўмець прадбачыць падзеі, перш за ўсё ў пытаннях курсаўтварэння.

Павел Калаур — чалавек для калег не новы, усё яго жыццё звязана з банкаўскай сістэмай. Прайшоў шлях ад радавога чыноўніка раённага ўзроў­ню да пасады першага намесніка старшыні праўлення Нацбанка. На ёй прарабіў 17 гадоў. Назапашаны досвед дае магчымасць адразу ўвайсці ў курс справы і аператыўна прымаць рашэнні. 

Кіраўнік дзяржавы паставіў перад кіраўніцтвам Нацбанка шэраг задач па павышэнні эфектыўнасці банкаўскай сістэмы. Адна з іх, паводле слоў Прэзідэнта, заключаецца ў тым, каб прыцягваць дадатковыя фінансавыя рэсурсы, каб банкі маглі крэдытаваць рэальны сектар эканомікі. 

Веніямін Міхееў 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter