У сельскай краме стала прывабней, калі там пачалі працаваць сёстры

Цяпер жыхары самай аддаленай ад Шчучына вёскі Бакшты любяць збірацца ў сваім магазіне. Для іх ён з’яўляецца не толькі гандлёвай кропкай, але і месцам, дзе можна даведацца аб самых свежых навінах

Цяпер жыхары самай аддаленай ад Шчучына вёскі Бакшты любяць збірацца ў сваім магазіне. Для іх ён з’яўляецца не толькі гандлёвай кропкай, але і месцам, дзе можна даведацца аб самых свежых навінах.

Яшчэ зусім нядаўна сюды мала хто хацеў заходзіць. У памяшканні было няўтульна, адсутнічаў неабходны набор тавараў. Не заўсёды можна было разлічваць на ветлівасць гандляроў і якасць абслугоўвання. Але ўсё стала па-іншаму, калі за справу ўзяліся сёстры Тамара Міхайлаўна Вашчыла і Святлана Міхайлаўна Навагродская. Яны змаглі заваяваць у наведвальнікаў аўтарытэт і павагу. Магазін стаў прыцягальным не толькі для Бакштаў, але і іншых навакольных вёсак.

У мясцовай краме сяльчане набываюць неабходныя тавары. Калі ж чаго няма, то можна зрабіць папярэдні заказ. Кожны ўпэўнены, што ён будзе выкананы тэрмінова. Больш таго, тавар дастаўляецца непасрэдна пакупніку. Гэта вельмі зручна і падабаецца жыхарам вёскі. Як і тое, што многія тавары можна заказаць у крэдыт.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter