У памяць пра Мікалая Шчакаціхіна

На доме па вуліцы Валадарскага, 24 у Мінску, дзе жыў вядомы мастацтвазнавец, адкрыта мемарыяльная дошка
На доме па вуліцы Валадарскага, 24 у Мінску, дзе жыў вядомы мастацтвазнавец, адкрыта мемарыяльная дошка.

Мемарыяльная дошка арганічна ўпісалася ў гарадскі пейзажАдзін з пачынальнікаў беларускага мастацтвазнаўства, таленавіты педагог Мікалай Шчакаціхін (1896–1940) нара-дзіўся ў Маскве, там жа закончыў універсітэт і працаваў у сістэме аховы помнікаў культуры. Але калі маладой беларускай рэспубліцы спатрэбіліся навуковыя кадры, у 1921 годзе пераехаў у Мінск. Ён хутка авалодаў беларускай мовай і ўжо праз год чытаў на ёй лекцыі па гісторыі культуры ва універсітэце. Потым узначаліў камісію па выяўленчым мастацтве ў Інстытуце беларускай культуры. Спадчына М. Шчакаціхіна вызначаецца шматпланавасцю: гісторыя архітэктуры, жывапісу, працы па нумізматыцы, скарыназнаўстве. У 1930 годзе вучонага беспадстаўна рэпрэсавалі, але потым ён быў рэабілітаваны.

Усе гэтыя і многія іншыя факты згадваліся на адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў памяць пра М. Шчакаціхіна (скульптар К. Селіханаў) на доме па вуліцы Валадарскага, 24. Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, старшыня праўлення Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, пісьменнік Арсень Ліс і іншыя гаварылі пра значнасць укладу, зробленага вучоным у беларускае мастацтвазнаўства. Прапаноўвалася выдаць збор твораў М. Шчакаціхіна. Доктар гістарычных навук Валянцін Рабцэвіч расказаў пра сваю работу над падрыхтоўкай да друку працы М. Шчакаціхіна “Гісторыя літоўскай манеты”, рукапіс якой быў выяўлены ў Эрмітажы.

Дзіяна Грышанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter