У “Краіне Агнёў” гаварылі па-беларуску

Дні культуры Беларусі прайшлі ў АзербайджанеКультурная праграма стала сапраўдным святам мастацтва і бліжэй пазнаёміла жыхароў “Краіны Агнёў” з беларускай культурай. Адкрыліся Дні культуры гала-канцэртам майстроў мастацтваў Беларусі ў Азербай-джанскай дзяржаўнай філармоніі ў Баку. А яшчэ ў сталіцы Азербайджана прайшлі выступленні лепшых беларускіх калектываў і выканаўцаў. Сярод іх — Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята”, оперныя выканаўцы Крыскенція Стасенка і Міхаіл Пузанаў, лаўрэат міжнародных конкурсаў, баяніст Уладзіслаў Плігаўка, эстрадная спявачка Гюнеш, канкурсантка дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск” на XXII Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Паліна Бурло.
Дні культуры Беларусі прайшлі ў Азербайджане

Выстава беларускіх фотамастакоў не засталася без увагіКультурная праграма стала сапраўдным святам мастацтва і бліжэй пазнаёміла жыхароў “Краіны Агнёў” з беларускай культурай. Адкрыліся Дні культуры гала-канцэртам майстроў мастацтваў Беларусі ў Азербай-джанскай дзяржаўнай філармоніі ў Баку. А яшчэ ў сталіцы Азербайджана прайшлі выступленні лепшых беларускіх калектываў і выканаўцаў. Сярод іх — Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята”, оперныя выканаўцы Крыскенція Стасенка і Міхаіл Пузанаў, лаўрэат міжнародных конкурсаў, баяніст Уладзіслаў Плігаўка, эстрадная спявачка Гюнеш, канкурсантка дзіцячага музычнага конкурсу “Віцебск” на XXII Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Паліна Бурло.
У Азербайджане таксама прайшлі Дні кіно Рэспублікі Беларусь. Так, у кінацэнтры “Нізамі” паказалі беларускія анімацыйныя карціны і мастацкую стужку “Брэсцкая крэпасць”, а таксама фільм-прэм’еру мінулага года “Выкрасці Бельмандо”.
Адкрываючы Дні культуры Беларусі міністр культуры і турызму Азербайджана Абульфас Гараеў падкрэсліў, што Беларусь і Азербайджан традыцыйна звязваюць цёплыя сяброўскія адносіны.
У апошні час супрацоўніцтва дзвюх краін становіцца ўсё больш актыўным, культурныя сувязі паміж Азербайджанам і Беларуссю пашыраюцца з кожным годам. Азербайджан валодае вялікім культурным патэнцыялам, і, па словах міністра, неабходна развіваць узаемныя адносіны ў больш маштабнай і комплекснай форме.
У сваю чаргу намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік падзякаваў свайму калегу за гасціннасць. Васіль Чэрнік адзначыў, што супрацоўніцтва ў сферы культуры з’яўляецца важным складнікам адносін паміж дзяржавамі.

Юрый Чарнякевіч

На здымку:
Выстава беларускіх фотамастакоў не засталася без увагі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter