Турысты і тэрарысты

Выратаванне турыстычнай галіны, сямейных каштоўнасцей, пытанні барацьбы з міжнародным тэрарызмам і жабрацтвам былі сярод тэгаў тыдня
Выратаванне турыстычнай галіны, сямейных каштоўнасцей, пытанні барацьбы з міжнародным тэрарызмам і жабрацтвам былі сярод тэгаў тыдня.

Так, у Ісламабадзе, пасля вялікага перыяду ўзброенага супрацьстаяння, адбыліся першыя перамовы ўладаў Афганістана з лідарамі руху “Талібан”. Бакі імкнуцца дасягнуць працяглага міру ў рэгіёне: “Пакістану і Афганістану патрэбны мір, і абедзве дзяржавы гэта разумеюць”.

Умацаванню бяспекі ў азіяцкім рэгіёне таксама паслужыць уваходжанне Індыі і Пакістана ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва (ШОС). Пытанне аб чым разглядалася на саміце БРІКС і ШОС у расійскай Уфе. Гэта знізіць градус напружанасці дзьвух дзяржаў, дапаможа ім разам стрымліваць пагрозы: і з Афганістана, і з непадкантрольных раёнаў Пакістана, дзе шмат гадоў дзейнічаюць сумнавядомыя талібы.

Тэрор накрывае антытэрор. Егіпецкія ўлады ўзмацнілі ціск на арганізацыю “Браты-мусульмане”: яе члены планавалі серыю выбухаў для блакіроўкі працы Суэцкага канала. Тым часам прэзідэнт Туніса абвясціў ваеннае становішча. Праз тыдзень пасля забойства ісламістамі адпачываючых на пляжы Суса. Згаданыя трагічныя падзеі, безумоўна, прывядуць да страты тургаліной гэтай краіны Міжземнамор’я каля паўмільярда долараў. Сёлета і Турцыя згубіць 2,5 мільярда зялёных з-за зніжэння папулярнасці мясцовых курортаў сярод расійскіх турыстаў (іх колькасць ужо на трэць меней). Такім чынам, у турсферы Турцыі могуць скасаваць 18—20 тысяч рабочых месцаў.

За чвэрць стагоддзя пачынаючы з 1990-га колькасць людзей, якія жывуць у крайняй ступені жабрацтва (меньш чым 1,25 долара на дзень) зменшылася больш чым удвая:

з 1,9 мільярда да 836 мільёнаў чалавек. Аб гэтым паведаміў дабрачынны фонд Thomson Reuters Foundation, які прысвяціў свае даследаванні дакладу ААН аб выкананні “Дэкларацыі тысячагоддзя”.

Аднак у бягучым годзе ва Украіне, згодна нацыянальнаму дакладу “Мэты развіцця тысячагоддзя Украіны: 2000—2015 гады”, чакаецца — да 33 працэнтаў — рост узроўню беднасці. Улічваючы фактычны пражытачны мінімум нашых суседзяў, гэты паказчык знізіўся з 71,2 працэнта ў 2000 годзе да 22,1 працэнта ў 2013-м.
І зноў — вяртанне ў мінулае.

Усё гэта адбылося на мінулым тыдні. А вас, шаноўныя чытачы, цікавіць, што будзе далей? Сёння з упэўненасцю можна сказаць: у нашай краіне наступны тыдзень пройдзе пад знакам міжнароднага музычнага форуму “Славянскі базар у Віцебску”.

Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter