Цмок на беразе Лепельскага возера

Адкрыццё скульптуры адбудзецца 9 лістапада. Аўтар праекта — мясцовы журналіст Уладзімір Шушкевіч. Валадар — пад такім псеўданімам яго ведаюць на Лепельшчыне — лічыць, што цмок прыцягне на яго радзіму турыстаў і... шчасце.

СКУЛЬПТУРУ міфалагічнай пачвары ўсталююць у парку каля Лепельскага возера

Адкрыццё скульптуры адбудзецца 9 лістапада. Аўтар праекта — мясцовы журналіст Уладзімір Шушкевіч. Валадар — пад такім псеўданімам яго ведаюць на Лепельшчыне — лічыць, што цмок прыцягне на яго радзіму турыстаў і... шчасце.

— Бабуля некалі расказала мне, што заўсёды падчас вяселля да берага прыплываў цмок. І маладыя павінны былі схадзіць на возера і пачаставаць міфічную істоту, але ж яна была атэісткай і адмовілася. Жыццё яе склалася не вельмі шчасліва. У 37-м пахавала мужа, у 65-м — майго бацьку, а праз два гады — яшчэ аднаго сына. Яна звязала гэта з цмокам. Так у мяне нарадзілася задума, — паведаміў Уладзімір Шушкевіч.

На ролю радзімы міфічнай істоты часоў Вялікага Княства Літоўскага прэтэндуюць некалькі беларускіх гарадоў. Але лепельскага цмока набліжае да «першынства» Уладзімір Караткевіч, які ў сваім рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» дэтальна апісаў цмокаў з Лепельскага возера. Гэты факт яшчэ больш натхніў Уладзіміра Шушкевіча.

Апошнім штуршком для яго стала адкрыццё ў Бабруйску скульптуры Шуру Балаганаву, герою рамана «Золотой теленок». Да ідэі ў райвыканкаме спачатку паставіліся абыякава, зразумела — на ўсё патрэбны грошы. Тады Уладзімір Шушкевіч адправіў свой праект на міжнародны конкурс прыватных ініцыятыў як турыстычны брэнд Лепеля. Атрыманы грант — 2900 еўра — пайшоў на аплату працы майстру Льву Аганаву і на неабходныя матэрыялы. Між тым не з першага разу ў Аганава атрымалася скульптура. Пасля некалькіх няўдачных спроб стварылі эскіз, блізкі да апісанага Уладзімірам Караткевічам.

«Шасцісоткілаграмовы помнік міфалогіі вышынёй два метра зроблены з чыгуну, — расказаў намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Нікалай Нікіцін. — Адлілі яго на Полацкім заводзе «Техналит», а ўсталююць у гарадскім парку каля возера. Ажывіць адкрыццё скульптуры анімацыйнае прадстаўленне.

Між іншым, са Дня горада-2009 там ужо жыве русалка. Яна трымае ў руцэ гарлачык. Гэта слова на літоўскай мове гучыць як «Лепеле» — адна з версій паходжання назвы. Ёсць там і помнік Льву Сапегу, які некалі купіў зямлю ў местэчку Белае, пабудаваў там царкву і перанёс туды горад. На другім баку ракі засталася вёска Стары Лепель. Пад кожнай скульптурай мы вырашылі ўсталяваць «кнігу», дзе будзе апісанне на беларускай і англійскай мовах», — паведаў Мікалай Нікіцін.

Арганізацыйныя і выканаўчыя структуры па развіцці турызму зразумеюць карысць культу міфалагічнага вобраза і створаць рэзідэнцыю цмока Лепельскага, арганізуюць фота- і відэапаляванне на страшыдла. Яго імя будзе фігураваць у назвах аб’ектаў адпачынку, прыроды, крам, грамадскага харчавання, сферы паслуг. «Лепель прагрыміць на ўвесь свет», — лічыць аўтар праекта.

Вікторыя КОРШУК, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?