С 1 августа в стране вводятся новые стандарты безбарьерной среды: о чем идет речь

Трэба пашыраць магчымасці

З пачатку наступнага месяца ў краіне ўводзяцца новыя стандарты безбар’ернага асяроддзя. Як расказала «Р» вядучы інжынер аддзела тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі ў машынабудаванні і рэсурсазберажэнні Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Кацярына Карыцько, гэтыя пяць стандартаў распрацаваны з улікам міжнародных норм. Яны дазволяць уласнікам, органам дзяржаўнай улады і вытворцам наладжваць і ўсталёўваць аб’екты навакольнага асяроддзя так, каб яны былі максімальна даступныя для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб. Самае важнае – нормы, якія ўтрымліваюцца ў новых рэгламентах, улічваюць патрэбы прадстаўнікоў усіх катэгорый інваліднасці: калясачнікаў, інвалідаў па зроку, па слыху, а таксама асоб з кагнітыўнымі парушэннямі.

Адзін з новых стандартаў рэгламентуе патрабаванні да інвалідных калясак, пратэзаў і іншых асістыўных сродкаў.

— Мы рэалізавалі дастаткова складаную задачу, таму што аб’ек­ты вельмі розныя па сваім функцыянальным прызначэнні, архі­тэкту­ры, планіроўцы, тэхніч­ным стане, форме ўласнасці, тэрытарыяльнай прыналежнас­ці, — зазначыла Кацярына Карыцько.

Спецыяліст прывяла ў прыклад стандарт СТБ EN 81-82-2019, які з 1 жніўня рэгламентуе патрабаванні бяспекі да канструкцыі і ўстаноўкі ліфтаў. 

— Ліфты, як правіла, маюць доўгі тэрмін эксплуатацыі, і з-за гэтага многія з іх могуць знач­на адставаць ад сучасных тэхналогій
, — каменціруе эксперт. — У ідэале яны павінны быць абсталяваны аўтаматычнымі гарызантальна-рассоўнымі дзвярыма кабіны і мець дастатковы памер, каб імі мог скарыстацца чалавек у інваліднай калясцы. На практыцы гэта бывае немагчыма. Новы стандарт прапануе альтэрнатыўныя рашэнні для паляпшэння даступнасці. Напрыклад, замяніць двухстворкавыя дзверы на такія, што адчыняюцца гарызантальна і маюць механічны прывад. І нягледзячы на тое, што павялічыць дзвярны праём, каб мог заехаць калясачнік, нельга, ліфт становіцца даступным пасажырам с аслабленым зрокам.

Таксама ўбачылі свет яшчэ чатыры стандарты. Яны рэгламентуюць патрабаванні да сродкаў дапамогі для людзей з парушэннямі зроку, сістэм мацавання крэслаў-калясак у транспартных сродках, тактыльных указальнікаў, асістыўных прыстасаванняў — пратэзаў, інвалідных калясак, хадункоў, а таксама да праектавання асобных элементаў грамадскіх туалетаў.

— Абсталяванне грамадскіх туалетаў з кожным годам паляпшалася, кабінкі дапаўняліся новымі функцыямі, аднак кнопкі змывання і вызаву размяшчаліся ў розных месцах, — тлумачыць Кацярына Карыцько. — Да таго ж прынцыпы іх функцыянавання былі рознымі. З-за гэтага чалавек з інваліднасцю часта блытаўся і не мог іх распазнаць, а ў такой далікатнай сітуацыі і дапамогі не папросіш. Новы стандарт дакладна рэгламентуе, на якой адлегласці павінны быць кнопкі, якога тыпу і колеру. Тое ж самае датычыцца і трымальнікаў туалетнай паперы.

Новыя стандарты па забеспя­чэнні безбар’ернага асяроддзя распрацаваны пры дапамозе грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў, Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра. 

kozlovskaya@sb.by 

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter