Традыцыйны музычны фестываль падорыць суквецце незабыўных канцэртаў.

Учора ў Белдзярж-філармоніі адкрыўся фестываль “Мінская вясна — 2012”.

Учора ў Белдзярж-філармоніі адкрыўся фестываль “Мінская вясна — 2012”. Кожны яго канцэрт сёлета, як абяцаюць арганізатары, стане для слухача сапраўдным падарункам.

Акрамя выступлення Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава, аматары музыкі змогуць паслухаць канцэрт харавой капэлы Рыгора Шырмы, прымеркаваны да яго 120-годдзя. Суквецце беларускіх народных песень, запісаных і захаваных у свой час стваральнікам народнага хору Генадзем Цітовічам, у “Мінскай вясне” прадставіць Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь, які носіць яго імя і якім кіруе народны артыст Беларусі Міхаіл Дрынеўскі. Незвычайны падарунак чакае гледачоў ад Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Яўгена Бушкова — канцэрт “Часы Beatles”. Народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў запрашае адзначыць дзень нараджэння фартэпіяна. Цыкл канцэртаў “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва” прадставіць у “Мінскай вясне” салістка канцэртнай залы Сафійскага сабора ў Полацку Ксенія Пагарэлая.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter