Тэлевізійны праект Саюза

З верасня гэтага года Саюзная тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Беларусі і Расіі плануе пачаць здымкі кінафільма “Брэсцкая крэпасць”.
З верасня гэтага года Саюзная тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Беларусі і Расіі плануе пачаць здымкі кінафільма “Брэсцкая крэпасць”.
Мастацкі кіраўнік гэтага праекта — вядомы кінарэжысёр Павел Чухрай.

Фільм будзе здымацца на пляцоўцы кінастудыі “Беларусьфільм” і ў Брэсце. Пракат карціны мяркуецца ажыццявіць у Беларусі ў 2009 годзе да 65-годдзя вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў. А тэлевізійная версія фільма ў Расіі плануецца да паказу на канале “Расія”. У Мінску ўжо дзейнічае прадстаўніцтва Саюазнай тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі. Вядуцца, у прыватнасці, работы па стварэнню дакументальных фільмаў. Акрамя таго, пачата вытворчасць сацыяльнай рэкламы, цеснае супрацоўніцтва ўстаноўлена са спадарожнікавым каналам “Беларусь-ТБ”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter