Свой сярод сваіх

“Лістапад” атрымаў пастаянную акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў
“Лістапад” атрымаў пастаянную акрэдытацыю Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсараў

Як распавяла мне прэс-сакратар Міністэрства культуры Беларусі Юлія Віскуб, гэтая знакавая падзея адбылася падчас 66-га Міжнароднага Канскага кінафестывалю. Такім чынам, мінскі фестываль прызнаны міжнароднай кінасупольнасцю за “свайго” за высокую якасць падрыхтоўкі форума.
Зараз у складзе Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсераў FIAPF — 31 удзельнік з 25 краін, якія вырабляюць кінапрадукцыю.
Трэба сказаць, што патрабаванні асацыяцыі да фестываляў даволі сур’ёзныя. Так, яны ўключаюць такія крытэрыі, як добрыя арганізацыйныя рэсурсы на працягу года, па-сапраўднаму міжнародны выбар фільмаў і конкурсных журы, размяшчэнне міжнародных карэспандэнтаў, дбайныя меры па прадухіленні пірацтва, падтрымка з боку мясцовай кінаіндустрыі, высокія стандарты публікацый і шырокага інфармацыйнага забеспячэння.

Юрый Чарнякевіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter