Новы сезон папулярнага серыяла здымаюць у Беларусі

“Сваты” на БелАЗе

фото kvartal95.com
Сёння і паверыць цяжка, што двухсерыйны фільм “Сваты”, які быў зняты ў 2008 годзе, першапачаткова не збіраліся працягваць. Зараз усе шэсць сезонаў серыяла літаральна расцягнуты на цытаты. У героях фільма гледачы пазнаюць сваіх родных і сябе і з нецярпеннем чакаюць выхаду новых сезонаў.

Сёмай часткі серыяла прыйшлося чакаць як ніколі доўга. Здымкі павінны былі пачацца яшчэ ў 2014 годзе, аднак з-за палітычных змен ва Украіне, дзе традыцыйна здымаўся серыял, яны былі адкладзеныя. Некаторыя з зорак “Сватоў” папросту не маюць права ўезду на тэрыторыю гэтай краіны. У выніку здымаць серыял было вырашана ў нас. Як выказаўся сцэнарыст фільма Андрэй Ількоў, “у Беларусі “Сватам” будзе ўтульна: душэўнасць сватоўская — выключна беларуская”.

Здымкі будуць праходзіць у жылым доме на праспекце Незалежнасці ў Мінску, на БелАЗе ў Жодзіна, у сядзібе Агіньскага ў Залессі, Лагойску і іншых вядомых мясцінах краіны. Акрамя Беларусі, здымкі асобных серый запланаваны ў Грузіі. Мяркуецца, што на экраны працяг “Сватоў” выйдзе ўжо ў наступным годзе.

Падрыхтавала Міла Кавалёва

infong@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter