Беларускі горад Чачэрск ды эстонскі Пылва будуць больш актыўна развіваць супрацоўніцтва

Сталі пабрацімамі

Беларускі горад Чачэрск ды эстонскі Пылва будуць больш актыўна развіваць супрацоўніцтва

Пагадненне аб пабрацімстве падпісалі старшыня Чачэрскага райвыканкама Уладзімір Краўчанка і старэйшына Пылваскага павета Ула Прээдэн. Як паведаміла абласная газета “Гомельская праўда”, госці пад час візіту ў Эстонію прадставілі пабрацімам свае інвеспраекты, прапановы па культурным абмене і турызме. Яны наведалі некаторыя прадпрыемствы, сацыяльныя аб’екты і Рапінскі інкубацыйны цэнтр для прадпрымальнікаў.

Як ацэньваюць беларусы вынікі візіту ў Эстонію? “Паездка была вельмі карыснаю: мы абмяняліся цікавым досведам працы, — адзначыў член дэлегацыі, намеснік старшыні райвыканкама Пётр Несцяровіч. — Нашы калегі з Эстоніі, пераканаліся, дасягнулі значных поспехаў у дрэваапрацоўцы, на прадпрыемствах там поўны цыкл вытворчасці: ад сыравіны да гатовай прадукцыі. У культурнай сферы нам падаліся цікавымі эстонскія праекты “Творчы кацёл нацыянальных культур” і “Фестываль гульняў”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter