Юмор в народных обрядах и обычаях белорусов

Смяяцца не грэх

Даўно прыкмечана: смех з’яўляецца добрым лякарствам ад розных хвароб — ад дэпрэсіі да гіпертаніі. Аднак апошнім часам спецыялісты адзначаюць, што людзей, якія пачына­юць дзень з усмешкі на твары, становіцца ўсё менш.


Прычына дэфіцыту вясёлага настрою простая: інфармацыйны век акунае нас у мноства псіхалагічных праблем. Вось і вучоныя сведчаць: сучасныя людзі смяюцца значна менш, чым сто гадоў таму. Каб трохі забыцца пра дзелавітасць і панурасць, у многіх краінах свету адзначаюць Дзень смеху, вядомы таксама як Дзень дурня. Цікава, з чаго жартавалі і смяяліся нашы продкі? Зазірнем у скарбонку народных абрадаў і звычаяў беларусаў.

Першым святам у календары, дзе гумар і весялосць выходзілі на першы план, былі Каляды. Песні, танцы, гульні і сапрыўдны маскарад — неад’емная частка святочных дзён ад Раства Хрыстова да Вадохрышча. Наступнае свята, дзе смех успрымаўся не толькі як важны элемент паводзін, але і жыццесцвярджальны рытуал, — Масленіца. Акрамя вясёлага смеху, у час абавязковага катання з гор ды на запрэжаных коньмі павозках быў яшчэ і смех, як быццам праз слезы, рытуальны смех. Сяляне хадзілі па вёсках з валачобнай працэсіяй, разыгрывалі сапраўдныя народныя камедыі, сярод герояў якіх маглі быць аднавяскоўцы, свяшчэннаслужыцелі, суседзі. У маленькіх сцэнках высмейваліся ўсім вядомыя правіннасці простых сялян.

Напоўнены рытуальным смехам быў абрад «Пахаванне дзеда». Дзед — гэта вялікая, у рост чалавека, лялька з саломы. Па павер’ях дзед падавіўся косткай падчас паглынання мяса. Сэнс рытуалу — праводзіць дзеда ў іншы свет. Такая гульня злучала ў сабе смех з плачам. Прычым дзеда надзялялі рысамі гіперсексуальнасці — паклаўшы яго ляльку ў сапраўдную труну, жанчыны судзілі «нябожчыка» за шматлікія грахі, у тым ліку за распушчанасць, пралюбадзейства, спакушэнне чужых жонак.

Смех быў часткай рытуалу і на Радаўніцу. Нездарма ў самой назве свята заключана слова «радасць». Сэнс памінання продкаў без плачу крыецца ў тым, што продкі не паміралі. Таму казалі так: «На Радаўніцу людзі да абеда плачуць, па абедзе — скачуць».

У народных абрадах смех з’яўляўся сімвалам вяртання да жыцця, а таксама паказальнікам трываласці. У даўнія часы жаніхі найперш сваталіся да вясёлых дзяўчын. Пры стварэнні сям’і здольнасць будучай жонкі гума­рыць і весяліцца расцэньвалася як рыса фізічнага і псіхічнага здароўя.

СМЯШЫНКА

Бацька строга пытаецца ў сына:

— Ты калі нарэшце выправіш дрэнную адзнаку ў вучнёўскім журнале?

— Тата, я кожны дзень спрабую гэта зрабіць, але настаўніца не выпускае яго з рук.

НАРОДНЫЯ ПРЫМАЎКІ

Дурня па смеху пазнаеш.

Разумныя жарты пахвалы варты.

Можна кпіць, але не калечыць.

Хто з каго смяецца, таму рот па вушы раздзярэцца.

kuzmich@sb.by

Фото БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter