Слуцкія паясы: вяртанне гістарычнай памяці

Беларусь прадаўжае весці перамовы з Расіяй аб вяртанні ў краіну беларускіх культурна­гістарычных каштоўнасцяў
Беларусь прадаўжае весці перамовы з Расіяй аб вяртанні ў краіну беларускіх культурна­гістарычных каштоўнасцяў

Аб тым гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на калёквіуме са студэнтамі Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя Аркадзя Куляшова. Як вядома, вну адзначае гэтай восенню стогадовы юбілей: Магілёўскі настаўніцкі інстытут створаны 1 кастрычніка 1913 года. Дзясяткі тысяч спецыялістаў атрымалі там адукацыю, яны працуюць як у Беларусі, так і ў замежжы. Сярод выпускнікоў 1975 года быў і будучы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Цяпер у вну вучыцца каля 8 тысяч студэнтаў, у тым ліку і расіяне, азербайджанцы, балгары, кітайцы, іранцы і туркі.
Кіраўнік дзяржавы на сустрэчы са студэнтамі падкрэсліў, што зусім нядаўна гаварыў з Прэзідэнтам Расіі аб вяртанні нацыянальных гістарычных каштоўнасцяў, такіх, напрыклад, як Слуцкія паясы. Ён заўважыў: “Перамовы ідуць цяжка. Думаю, пытанне мы вырашым, і будзе прыклад вяртання гэтых каштоўнасцяў”.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў Беларусі завяршаецца стварэнне лініі па вытворчасці Слуцкіх паясоў. “Гэта будуць сапраўдныя Слуцкія паясы, зробленыя па тэхналогіі таго часу”, — адзначыў Прэзідэнт.
А колькі слуцкіх паясоў у Беларусі і за рубяжом ацалела? Статыстыкі такой няма, рыхтуецца каталог паясоў і іх фрагментаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter