Шукаем лепшых музыкантаў

Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь праводзіць конкурс на замяшчэнне вакантных пасад творчага складу. Каб прыняць удзел у праслухоўванні, мала мець музычную адукацыю, дарэчы, не абавязкова вышэйшую. Трэба валодаць яшчэ і спецыяльнымі навыкамі, практыкай ігры ў аркестровым калектыве.

Той, хто пажадае прыняць удзел у конкурсе, згодна з зацверджаным Міністэрствам культуры палажэннем, павінен прадставіць у дырэкцыю Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пісьмовую заяву, а таксама копію дыплома аб вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі, аўтабіяграфію, характарыстыку з месца працы або вучобы па адрасе: г.Мінск, Кастрычніцкая плошча, 1, Палац Рэспублікі, п. 101 з паметкай "На конкурс у Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь" да 31 мая гэтага года.
Да праслухоўвання патрэбна падрыхтаваць праграму выступлення да 15 хвілін з двух рознахарактарных музычных твораў. Конкурсная камісія мае права прапанаваць удзельніку прачытаць нотны матэрыял з ліста.
Удзельнікам праслухоўвання, імёны якіх стануць вядомыя пасля галасавання камісіі, будзе прапанавана стаць музыкантам Прэзі-дэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter