Шматпакутная святыня

На той час Вілейка ўжо мела статус горада і цэнтра павета Віленскай губерні. Таму і храм пачалі будаваць каменны, што адразу выгадна вылучала яго сярод драўляных забудоў горада. А дагэтуль, да сярэдзіны ХІХ ст., каталікі мелі невялікую драўляную капліцу ад куранецкай парафіі, якая знаходзілася “ў палацы старасцянскім” — з XVI ст. Вілейка была цэнтрам староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У 1810 годзе ў час пажару каплічкі не стала.

Першы касцёл у Вілейцы заснаваў ксёндз Севярын Мікутовіч у 1862 годзе

На той час Вілейка ўжо мела статус горада і цэнтра павета Віленскай губерні. Таму і храм пачалі будаваць каменны, што адразу выгадна вылучала яго сярод драўляных забудоў горада. А дагэтуль, да сярэдзіны ХІХ ст., каталікі мелі невялікую драўляную капліцу ад куранецкай парафіі, якая знаходзілася “ў палацы старасцянскім” — з XVI ст. Вілейка была цэнтрам староства Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У 1810 годзе ў час пажару каплічкі не стала.

Але гісторыя касцёла пачалася зусім не шчасліва. Падчас рэпрэсій пасля падаўлення паўстання 1863 года, калі будаўнічыя работы не былі яшчэ скончаны, будынак адабралі ў каталіцкай супольнасці і перадалі праваслаўнаму духавенству. У 1874 годзе храм, пасля перабудовы ў рэтраспектыўна-рускім стылі, асвяцілі як Георгіеўскую царкву.

Доўгі час каталікі мелі толькі невялічкую капліцу, нягледзячы на тое, што Вілейка заставалася цэнтрам дэканата. Толькі пасля царскага маніфеста 1906 года аб свабодзе сумлення пачалося ўзвядзенне велічнага касцёла ў гонар Узвышэння Святога Крыжа. Святыня мае рысы неараманскага стылю і неаготыкі. Дамінанта ўсёй кампазіцыі — высокая вежа. У інтэр’еры пад мазаічныя арабескі распісаны завяршэнні сценаў, аркі, крыжавыя скляпенні. Скончылася будаўніцтва святыні ў 1913 годзе.

У гады Першай сусветная вайны касцёл Узвышэння Святога Крыжа пацярпеў ад артабстрэлаў, але ў 1922—1928 гг. быў адрэстаўраваны.

Пасля Другой сусветнай вайны яго напаткала тая ж доля, што і шмат іншых: святыню зачынілі, а потым прыстасавалі пад склад. Праўда, пазней аб’явілі помнікам архітэктуры, адрэстаўравалі і... размясцілі тут Дом мастацтваў. Добра, што пераробкі амаль не змянілі пачатковы выгляд храма. У гэтыя ж гады не стала і старога касцёла. Ён вельмі пацярпеў у час вайны, і руіны яго разабралі.

Толькі ў 1990 годзе касцёл Узвышэння Святога Крыжа вярнулі рыма-каталіцкай супольнасці горада. Пасля рэстаўрацыі святыні прыгожы алтар у стылі неаготыкі аздобіў яе прэзбітэрый. Устанавілі і новы бакавы алтар Маці Божай у левым крыле трансепта.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter