Шляхамі памяці і духоўных святынь

Энтузіясты, сярод якіх і Сафія Пасынкава, плануюць наладзіць цікавы турыстычны маршрут па знакавых месцах Беларусі, Расіі і УкраіныЗ Сафіяй Пасынкавай, старшынёй Данецкай абласной арганізацыі беларусаў “Нёман”, мы сустрэліся ў таварыстве “Радзіма”. Там зямлячка і расказала пра цікавы праект, які яны распрацоўваюць разам з кіраўніком маскоўскага цэнтра “Святыя лаўры Русі Праваслаўнай” Уладзімірам Беразоўскім. Энтузіясты загарэліся ідэяй наладзіць турыстычны чыгуначны маршрут “Па благадатным кальцы”. Мяркуецца, што пройдзе ён праз святыя мясціны і па баявых шляхах салдат Вялікай Айчыннай вайны ў Расіі, Беларусі і ва Украіне.
Сафія ПасынкаваЭнтузіясты, сярод якіх і Сафія Пасынкава, плануюць наладзіць цікавы турыстычны маршрут па знакавых месцах Беларусі, Расіі і Украіны
З Сафіяй Пасынкавай, старшынёй Данецкай абласной арганізацыі беларусаў “Нёман”, мы сустрэліся ў таварыстве “Радзіма”. Там зямлячка і расказала пра цікавы праект, які яны распрацоўваюць разам з кіраўніком маскоўскага цэнтра “Святыя лаўры Русі Праваслаўнай” Уладзімірам Беразоўскім. Энтузіясты загарэліся ідэяй наладзіць турыстычны чыгуначны маршрут “Па благадатным кальцы”. Мяркуецца, што пройдзе ён праз святыя мясціны і па баявых шляхах салдат Вялікай Айчыннай вайны ў Расіі, Беларусі і ва Украіне. “Уявіце сабе: тры братнія краіны звяжа паміж сабой “Поезд дружбы”, — натхнёна гаворыць Сафія Пасынкава. — Вагоны цягніка будуць названы імёнамі Герояў Савецкага Саюза”.
Першае падарожжа запланавана ўжо на наступны год. Гэты праект, гаворыць Сафія Віктараўна, разлічаны на моладзь. Пад час паездкі так лёгка пазнаёміцца і нават пасябраваць з аднагодкамі, даведацца, як жывуць равеснікі ў суседніх краінах. Больш зразумелай для нашчадкаў Перамогі стане гісторыя Вялікай Айчыннай. Яны пабываюць на месцах былых баёў. Асаблівы сэнс экскурсіям надасць наведванне Кіева-Пячорскай Лаўры ва Украіне, Троіца-Сергіевай Лаўры ў падмаскоўным горадзе Сергіеў Пасад.
У Беларусі цягнік спыніцца пад Жыровічамі. Менавіта ў тым мястэчку Слонімскага раёна Гродзеншчыны, як вядома, знаходзіцца духоўны цэнтр праваслаўя краіны. Туды, да цудатворнай іконы Жыровіцкай Божай маці, едуць і ідуць пілігрымы нават з замежжа. Там у адзіным комплексе месцяцца Успенскі мужчынскі манастыр, сабор Успення Прасвятой Багародзіцы, дзве царквы. Там жа працуе і Мінская духоўная семінарыя, на 15-годдзі якой якраз пабывалі Сафія Пасынкава і Уладзімір Беразоўскі. Сустрэліся з яе кіраўнікамі, дамовіліся аб экскурсіях і размяшчэнні будучых турыстаў.
На пачатак новай справы гэтых ініцыятыўных людзей блаславіў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Ён жа асвяціў і іконы данецкіх майстроў, якія прывезла з сабой Сафія Віктараўна. Дарэчы, адну з іх мая суразмоўца падарыла Мінскай духоўнай семінарыі. “Другі святы абраз стане ахоўнікам падарожнікаў, — упэўнена С. Пасынкава. — Ён будзе заўсёды знаходзіцца ў цягніку”.

Кацярына Мядзведская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter