Сардэчнае запрашэнне

2014-ы ў Беларусі аб’яўлены Годам гасціннасці
2014-ы ў Беларусі аб’яўлены Годам гасціннасці

Ёсць квіткі на хакей!Добрым гасцям у нас заўжды рады. А ў новым годзе, напэўна, іх будзе вельмі шмат: падзеі чакаюцца важныя. Таму натуральна, што традыцыі паважлівага стаўлення да гасцей падтрымліваюцца і на дзяржаўным узроўні. Напярэдадні Новага года стала вядома, што дзеля развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая будзе ўлічваць геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, дзеля выхавання ў грамадзян патрыятычнага гонару і павагі да Айчыны 2014 год аб’яўлены Годам гасціннасці. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Ураду даручана сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года гасціннасці, забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржорганаў, іншых арганізацый па іх выкананні.
Можна не сумнявацца: Год гасціннасці дасць свой плён. Арганізацыі, а таксама асобныя грамадзяне — напрыклад, гаспадары аграсядзібаў — сканцэнтруюць намаганні, каб развіваць супольна, эфектыўна выкарыстоўваць турыстычныя магчымасці Беларусі. Краіна старанны рыхтуецца прымаць гасцей, якія прыбудуць на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама на чэмпіянату свету па хакеі.

На здымку:
Ёсць квіткі на хакей!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter