Сам сабе рэжысёр

На студэнцкі конкурс «Відэарадыус БНТУ» даслалі 130 работ

У краіне выбіраюць лепшы студэнцкі кінаролік.

Онлайн-галасаванне праходзіць на сайце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

— У гэтым годзе на конкурс «Відэарадыус БНТУ-2013» даслалі 130 работ, — кажа Ганна Скалабан, супрацоўнік культурна-асветніцкага і гісторыка-адукацыйнага цэнтра БНТУ. — Больш за ўсё фільмаў — 27 — прадставілі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Тэматыка ролікаў даволі разнастайная. Гэта кліпы на песні, рэпартажы з вандровак, рэклама ўніверсітэтаў. Працягласць фільмаў не перавышае сямі хвілін. Ёсць у конкурсе і намінацыя для зусім кароткіх 30-секундных работ.

Акрамя гледачоў, ацэнку фільмам дасць і прафесійнае журы, якое ўзначаліць рэжысёр Уладзімір Забела.

Фільм-пераможцу аб’явяць у чацвер у канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter