Сабраў народ халопеніцкі карагод

ЯК ВЯДОМА, паўтара стагоддзя таму, у 1862 годзе, у пасёлку Халопенічы Крупскага раёна нарадзіўся бацька вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча — Адам Ягоравіч Багдановіч. Крупчане свята шануюць памяць пра свайго слыннага земляка, якому ў цэнтры пасёлка, у парку, устаноўлены бюст. Тут і адбылося свята «Халопеніцкі карагод», прысвечанае 150-годдзю з дня нараджэння Адама Багдановіча і Году кнігі.

У гарадскім пасёлку Халопенічы Крупскага раёна прайшло свята, прымеркаванае да Года кнігі і 150-годдзя з дня нараджэння Адама Багдановіча

ЯК ВЯДОМА, паўтара стагоддзя таму, у 1862 годзе, у пасёлку Халопенічы Крупскага раёна нарадзіўся бацька вядомага беларускага паэта Максіма Багдановіча — Адам Ягоравіч Багдановіч. Крупчане свята шануюць памяць пра свайго слыннага земляка, якому ў цэнтры пасёлка, у парку, устаноўлены бюст. Тут і адбылося свята «Халопеніцкі карагод», прысвечанае 150-годдзю з дня нараджэння Адама Багдановіча і Году кнігі.

Напачатку жыхары пасёлка і запрошаныя на свята госці — ураджэнцы Крупскага раёна, прынялі ўдзел у прэзентацыі нядаўна выдадзенай кнігі ўспамінаў Адама Багдановіча «Я ўсё жыццё імкнуўся да святла». Разам з яе складальнікам Аляксандрам Вашчанкам і дырэктарам Дзяржаўнага літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску Таццянай Шэлянговіч. Дарэчы, Таццяна Эдуардаўна прывезла на свята некалькі зборнікаў твораў Максіма Багдановіча, якія пасля закрыцця свята перадала ў бібліятэку мясцовай сярэдняй школы.

У другой частцы свята, якой далі назву «З крыніц Бабра і хваль Сялявы», ладзілася творчая сустрэча з прыезджымі і мясцовымі літаратарамі, якія не толькі чыталі свае творы, але і спявалі песні, напісаныя на вершы тутэйшых паэтаў.

Трэцяя, заключная, частка свята пад назвай «Мой край, дараваны лёсам», была прысвечана жыхарам Халопеніч. Ва ўрачыстай   абстаноўцы  ўшаноўвалі тут  самага старэйшага і самага маладога жыхароў — 94-гадовую Марфу Васільеўну Гаўрусёву і двухмесячнага Мацвея Кандратовіча, мнагадзетную сям’ю Андрэя і Алены Белікавых, якія выхоўваюць пяцёра дзяцей, самую маладую сям’ю Сяргея і Кацярыны Фацеенкавых, у якіх толькі месяц таму назад быў зарэгістраваны шлюб. Падарункі з рук старшыні Халопеніцкага сельсавета Андрэя Вакулава атрымалі таксама залатыя юбіляры Жанна Іванаўна і Георгій Сцяпанавіч Пласконныя, якія пражылі ў  згодзе 50 гадоў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Сямёнавіч Гацура, пенсіянеры, гаспадары лепшай сядзібы Галіна Сяргееўна і Іван Дзмітрыевіч Каваленкі, а таксама пераможцы іншых намінацый конкурсу па добраўпарадкаванні населенага пункта.

У цэнтры пасёлка быў арганізаваны кірмаш па продажы бульбы, садавіны і гародніны, іншай сельскагаспадарчай прадукцыі. А на імправізаванай сцэне парка выступалі мясцовыя самадзейныя артысты.

Мікалай ЧАЛЕЙ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter