Сібірскі сэрвіс для “Беларуса”

Пад Цюменню створаны спрыяльныя ўмовы для абслугоўвання розных узораў беларускай сельгастэхнікі Нядаўна дэлегацыя Беларусі на чале з першым намеснікам Міністра прамысловасці Іванам Дземідовічам наведвала рэгіёны Заходняй Сібіры: Цюмень і аўтаномную акругу Югру (з цэнтрам у Ханты-Мансійску). Вывучаліся магчымасці развіцця гандлёва-эканамічных сувязяў, а пад Цюменню, у пасёлку Вінзілі, прэзентаваўся бізнэс-праект “Пышмінская даліна”. Там створана тры сервісныя цэнтры, адзін з якіх, “ТехноЦентр”, выступае дылерам маркі “Беларус” Мінскага трактарнага завода. Госці, а гэта прадстаўнікі буйнешых машынабудаўнічых вытворчасцяў, агледзелі рамзоны, склады запчастак, даведаліся пра асаблівасці працы персаналу. Журналісты рэгіянальнай прэсы адзначаюць: у наладжванні стасункаў з нашай краінай вялікую ролю іграе ганаровы консул Беларусі ў Цюменскай вобласці Уладзімір Шугля. “Усяго некалькі гадоў таму марознай зімой ён паказваў журналістам каркас будучага тэхцэнтра, а вось ужо адбылося і адкрыццё аб’екта,” — напісала адна з газет.
Пад Цюменню створаны спрыяльныя ўмовы для абслугоўвання розных узораў беларускай сельгастэхнікі

Ганаровы консул Беларусі ў Цюменскай вобласці Уладзімір Шугля (у цэнтры) сустракае землякоўНядаўна дэлегацыя Беларусі на чале з першым намеснікам Міністра прамысловасці Іванам Дземідовічам наведвала рэгіёны Заходняй Сібіры: Цюмень і аўтаномную акругу Югру (з цэнтрам у Ханты-Мансійску). Вывучаліся магчымасці развіцця гандлёва-эканамічных сувязяў, а пад Цюменню, у пасёлку Вінзілі, прэзентаваўся бізнэс-праект “Пышмінская даліна”. Там створана тры сервісныя цэнтры, адзін з якіх, “ТехноЦентр”, выступае дылерам маркі “Беларус” Мінскага трактарнага завода. Госці, а гэта прадстаўнікі буйнешых машынабудаўнічых вытворчасцяў, агледзелі рамзоны, склады запчастак, даведаліся пра асаблівасці працы персаналу. Журналісты рэгіянальнай прэсы адзначаюць: у наладжванні стасункаў з нашай краінай вялікую ролю іграе ганаровы консул Беларусі ў Цюменскай вобласці Уладзімір Шугля. “Усяго некалькі гадоў таму марознай зімой ён паказваў журналістам каркас будучага тэхцэнтра, а вось ужо адбылося і адкрыццё аб’екта,” — напісала адна з газет.
Тэхцэнтры — выдатная пляцоўка для дэманстрацыі, продажу, сэрвісу сельгастэхнікі, правядзення выстаў. Там жа рыхтуюцца высокакваліфікаваныя спецыялісты, створаны сучасны аўтадром-трактардром і праводзяцца заняткі па ваджэнні і працы на сельгастэхніцы са студэнтамі. Маштабны праект мае назву “Пышмінская даліна”, ён бурна развіваецца: там будзе выставачны цэнтр, вучэбна-дэманстрацыйныя аб’екты, гатэль, паркоўка, кафэ, міні-фермы... Пра гэта гаварылася і ў абласным урадзе на сустрэча дэлегацыі з прадстаўнікамі цюменскага дэпартамента АПК. Падкрэслівалася: Цюменскі рэгіён і ў прыватнасці аграбізнес зацікаўлены ў кантактах з Беларуссю. Кіраўнік аграведамства выказаў падзяку Уладзіміру Шуглю, які арганізаваў прыезд у рэгіён прадстаўнічай дэлегацыі.
Цюменскі рэгіён і Беларусь звязваюць даўнія стасункі. Паводле слоў Івана Дземідовіча, раней вобласць успрымалася як нафтагазавая сталіца, цяпер брэндам яе становіцца і развіты аграсектар.
Парнёрства рэгіёну з Беларуссю пашыраецца. Цюмень набыла больш за 140 беларускіх аўтобусаў, і яшчэ больш за 200 паступіць туды да канца года. У цюменскіх дамах працуюць ліфты “Магілёўліфтмаша”, там любяць беларускую харчовую прадукцыю, карыстаюцца попытам тавары народнага спажывання, вырабы з трыкатажу. За апошні час экспарт з Беларусі павялічыўся ў рэгіёне амаль у тры разы. А сельгастэхніка ж укамплектавана і расійскімі дэталямі, таму выгада тут — узаемная.

Рыгор Арэшка

На здымку:
Ганаровы консул Беларусі ў Цюменскай вобласці Уладзімір Шугля (у цэнтры) сустракае землякоў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter