Ружанскі замак падобны на Версаль?

Яго прэзентавалі ў галоўнай рэзідэнцыі прадстаўнікоў знакамітага магнацкага роду — Ружанскім палацавым комплексе. Сёння велічны замак — руіны і адрэстаўраваны ўсходні флігель, дзе не так даўно адкрыўся музей.

Кнігазбор Сапегаў набыў электронны варыянт.

Яго прэзентавалі ў галоўнай рэзідэнцыі прадстаўнікоў знакамітага магнацкага роду — Ружанскім палацавым комплексе. Сёння велічны замак — руіны і адрэстаўраваны ўсходні флігель, дзе не так даўно адкрыўся музей.

Кнігазбор Сапегаў не меў вопісу, але па прыкладных падліках сучасных даследчыкаў у яго ўваходзіла каля 20 тысяч экзэмпляраў. Ён, у адрозненне ад іншых, звязаны з дзяржаўнасцю, рыторыкай, гісторыяй сучаснай Беларусі і, як сцвярджаюць у бібліяграфічных колах, кнігазбор можна нават лічыць другой Нацыянальнай бібліятэкай у нашай краіне. Прыкладна тры тысячы экзэмпляраў кніг знаходзіліся ў галоўнай — Ружанскай — бібліятэцы Сапегаў. Шкада, што сёння ўладальнікамі рарытэтных выданняў з’яўляюцца нашы суседзі: Расія, Літва, Польшча, Украіна. На тэрыторыі Беларусі ніводнай кнігі з магнацкай бібліятэкі не засталося.

Ідэя стварэння электроннай бібліятэкі канчаткова выспела ў 2010 годзе. Рэканструкцыя “Сапегіяны” стала справай людзей, апантаных гэтым культурным праектам, якія прадстаўляюць адразу некалькі краін: Беларусь, Расію, Літву. Такім чынам кнігазбор і атрымаў другое жыццё, на гэты раз — віртуальнае.

Дарэчы, першая прэзентацыя дыска “Сапегіяна: кнігазбор роду Сапегаў” адбылася падчас нядаўняга абласнога свята “Ружанская брама”. У невялікі пасёлак з’ехаліся каля пяці тысяч чалавек з розных куткоў нашай краіны. У Ружанскім палацы адбыўся тэатралізаваны шляхецкі баль, выступілі лепшыя творчыя калектывы Брэстчыны.

З гэтага дня, мяркуем, пачалася новая старонка гісторыі самага яркага і велічнага архітэктурнага помніка нашай вобласці, які нават часта параўноўваюць з Версалем. Арганізатары паабяцалі, што свята «Ружанская брама» стане традыцыйным і будзе праводзіцца ў першую суботу чэрвеня. Дарэчы, у наступным годзе старадаўнія будынкі сустрэнуць гасцей у новым абліччы: плануецца рэстаўрацыя заходняга флігеля.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ

НА ЗДЫМКАХ: такой вось была некалькі стагоддзяў таму галоўная рэзідэнцыя Сапегаў; падчас свята ў Ружанах.

Фота Алега СІДАРЭНКІ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter