Проста фантастыка!

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўвайшла ў рэйтынг фантастычных архітэктурных работ
Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўвайшла ў рэйтынг фантастычных архітэктурных работ

Амерыканскае выданне “Flavorwire” ўключыла Нацыянальную бібліятэку Беларусі ў рэйтынг фантастычных архітэктурных работ, паведамляецца на сайце выдання. Спецыялісты знайшлі ў свеце шэраг твораў, якія вельмі натуральна выглядалі б у фантастычных фільмах. У рэйтынгу — 20 архітэктурных работ, НББ займае там 11-е месца. Апісваючы будынак бібліятэкі, эксперт выдання адзначае, што тут ёсць уласная аглядная пляцоўка, а ў чытальных залах могуць размясціцца 2000 чалавек.
У рэйтынг таксама ўвайшлі брытанскі павільён для Сусветнай выстаўкі 2010 года ў Шанхаі, курсанцкая капліца акадэміі ВПС ЗША з 17-ю вострымі шпілямі, брусельскі Атоміум, мастацкі музей Мілуокі, іспанскі будынак Аўдыторыа-дэ-Тэнерыфе, футурыстычны музей дызайну ў ізраільскім Халоне, французскі тэматычны парк Футураскоп, пекінскі комплекс Galaxy Soho, канструкцыя галоўнага бахайскага храма Індыі, кафедральны сабор горада Бразіліа, міжнародны аэрапорт Лос-Анджэлеса, дамы-НЛА Саньчжы на Тайвані, мастацкі музей у аўстрыйскім горадзе Грац, а таксама атэль New Beijing Poly Plaza.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter