Позірк у інфармацыйную будучыню

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук пачалі распрацоўку Стратэгіі развіцця інфармацыйнага грамадства
Развіццё інфармацыйнага грамадства немагчыма без новых тэхналогійМіністэрства сувязі і інфарматызацыі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук пачалі распрацоўку Стратэгіі развіцця інфармацыйнага грамадства.

Гаворка ідзе аб канцэптуальным дакуменце, які вызначае мэты, задачы і прыярытэтныя кірункі развіцця інфарматызацыі ў Беларусі на бліжэйшую перспектыву. У аснову распрацоўкі стратэгіі пакладзены прынцыпы і метадалагічныя асновы пабудовы інфармацыйнага грамадства, прынятыя ў дакументах Сусветных сустрэч на вышэйшым узроўні па пытаннях інфармацыйнага грамадства.

У Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі ўжо сфарміравана міжведамасная рабочая група. Адбылася сустрэча з прадстаўнікамі вядучых асацыяцый і кампаній у галіне інфармацыйных тэхналогій, падчас якой абмеркаваны магчымасці ўдзелу ўсіх зацікаўленых бакоў у распрацоўцы стратэгіі.

Аляксей Авяр’янаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter