Побач з Атлантам

“Прыходзьце без кветак! Але — з адкрытым сэрцам” — было напісана ў запрашэнні на вечарыну з нагоды 75-х угодкаў старшыні Беларускага фонду культуры Уладзіміра ГілепаУладзіміра Аляксандравіча ведаюць многія. Родам ён з песеннай Капыльшчыны, з вёскі Вострава. Вучыўся ў Слуцку, пасля працаваў вучнем кінамеханіка, шліфоўшчыкам на заводзе запчастак, служыў у арміі. А марыў Уладзімір Гілеп быць археолагам, таму паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржуніверсітэта. Яму пашанцавала: у першай археалагічнай “экспедыцыі”, на раскопках Мінскага замчышча, хлопец зрабіў адно з самых галоўных адкрыццяў жыцця — знайшоў будучую жонку. Студэнтку, камсамолку і проста прыгажуню Рыму. 50 гадоў ідуць яны па жыцці, закаханыя адно ў аднаго, улюбёныя ў сваю работу.
“Прыходзьце без кветак! Але — з адкрытым сэрцам” — было напісана ў запрашэнні на вечарыну з нагоды 75-х угодкаў старшыні Беларускага фонду культуры Уладзіміра Гілепа

Уладзіміра Аляксандравіча ведаюць многія. Родам ён з песеннай Капыльшчыны, з вёскі Вострава. Вучыўся ў Слуцку, пасля працаваў вучнем кінамеханіка, шліфоўшчыкам на заводзе запчастак, служыў у арміі. А марыў Уладзімір Гілеп быць археолагам, таму паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржуніверсітэта. Яму пашанцавала: у першай археалагічнай “экспедыцыі”, на раскопках Мінскага замчышча, хлопец зрабіў адно з самых галоўных адкрыццяў жыцця — знайшоў будучую жонку. Студэнтку, камсамолку і проста прыгажуню Рыму. 50 гадоў ідуць яны па жыцці, закаханыя адно ў аднаго, улюбёныя ў сваю работу.
Пра тое з цеплынёй згадвалі сябры спадара Уладзіміра на вечарыне ў Музеі Максіма Богдановіча. Магчыма, не ўсе ведаюць: юбіляр і сам працаваў у Музеі гісторыі і культуры (цяпер Гістарычны музей Беларусі), быў намеснікам дырэктара музея Вялікай Айчыннай вайны, спрычыніўся да адкрыцця мемарыялаў “Хатынь” і “Курган Славы”. Пазней кіраваў аддзелам культуры ЦК Кампартыі Беларусі і, нягледзячы на “застойную”, як сёння кажуць, пару зрабіў для беларускай культуры вельмі шмат. Пятнаццаць гадоў Гілеп быў намеснікам міністра культуры. Пры яго непасрэдным удзеле адкрыты гісторыка-культурныя запаведнікі ў Полацку, Заслаўі, Нясвіжы. З яго падтрымкай вялася распрацоўка маршрутаў па гістарычных і памятных месцах Беларусі. А на тых шляхах дзякуючы юбіляру адкрываліся ўсё новыя аб’екты. сярод якіх: Музей беларуска-польскага кампазітара С. Манюшкі ў вёсцы Убель Чэрвеньскага раёна, Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” ў Баранавіцкім раёне. Калі ствараўся Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, Уладзімір Гілеп сумяшчаў працу ў Міністэрстве культуры з абавязкамі яго дырэктара. І тое, што сёння бачаць шматлікія турысты ў былой рэзідэнцыі магнатаў Радзівілаў, станавілася годным паказу і яго клопатамі. З 1996 года Уладзімір Гілеп кіруе Беларускім фондам культуры. Таму жартам і называюць яго сябры Атлантам, які ўжо 50 гадоў самааддана падтрымлівае сваім плячом беларускую культуру.

Яўген Дарэнскі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter