“Песняры” на берагах Нявы

Знакаміты беларускі ансамбль выступаў на канцэрце ў пецярбуржскім Доме культуры “Выбаргскі” Канцэрт быў не зусім звычайны – патрыятычны і крыху настальгічны. Ён прысвячаўся 75-годдзю з часу ўстанаўлення звання Героя Сацыялістычнай Працы. Гэта, нагадаю, быў знак вышэйшай доблесці для самых старанных працаўнікоў у СССР. У канцэртнай зале сабраліся пераважна прадстаўнікі старэйшага пакалення. Іх цёпла віталі намеснік старшыні Камітэта па сацыяльнай палітыцы Санкт-Пецярбурга Галіна Коласава і старшыня Камітэта Герояў Сацыялістычнай Працы і поўных кавалераў ордэна Працоўнай Славы Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці Валянціна Котава.
Знакаміты беларускі ансамбль выступаў на канцэрце ў пецярбуржскім Доме культуры “Выбаргскі”

Ансамбль “Песняры” ў Санкт-Пецярбурзе сустракалі бурнымі апладысментаміКанцэрт быў не зусім звычайны – патрыятычны і крыху настальгічны. Ён прысвячаўся 75-годдзю з часу ўстанаўлення звання Героя Сацыялістычнай Працы. Гэта, нагадаю, быў знак вышэйшай доблесці для самых старанных працаўнікоў у СССР. У канцэртнай зале сабраліся пераважна прадстаўнікі старэйшага пакалення. Іх цёпла віталі намеснік старшыні Камітэта па сацыяльнай палітыцы Санкт-Пецярбурга Галіна Коласава і старшыня Камітэта Герояў Сацыялістычнай Працы і поўных кавалераў ордэна Працоўнай Славы Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці Валянціна Котава.
Спачатку на сцэну Дома культуры выходзілі артысты ВІА “Птица счастья”, юныя артысты з музычнага тэатра “Капитошка”, саліст маскоўскага тэатра “Новая опера” Яўген Кунгураў. Гучныя апладысменты заслужыў і вядучы канцэрта, заслужаны артыст Расіі Сямён Сытнік, калі перад чарговым выступленнем сказаў: “Моц савецкай дзяржавы стваралася працай выдатных людзей – Герояў Сацыялістычнай Працы і кавалераў іншых дзяржаўных узнагарод. Сёння я не ведаю, як адзначаюць свята працы ў былых саюзных рэспубліках, але думаю, што таксама цёпла ўшаноўваюць Герояў і ў нашай братняй Беларусі”. Вы б бачылі: адна згадка пра Беларусь выклікала шквал апладысментаў! І гэта сімвалічна, бо шмат што звязвае пецярбуржцаў-ленінградцаў з нашай Бацькаўшчынай – а я і сам родам з Віцебшчыны, з азёрнай Ушаччыны. У Беларусі жывуць нашы сваякі, сябры, аднакурснікі... Каб наведаць яе, не патрэбныя візы, і мова беларуская расіянам не чужая, не трэба праходзіць мытны і памежны кантроль. Едзь – як у любы рэгіён Расіі. Я апошнім часам не раз бываў на Бацькаўшчыне, а пад час прэс-тура і на сустрэчы з Прэзідэнтам. Любаваўся палеткамі, дагледжанымі гарадамі і аграгарадкамі, ездзіў па выдатных дарогах…
Ізноў – бурныя апладысменты гледачоў пасля слоў вядучага: “А цяпер вас павіншуюць артысты беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”! Літаральна кожная песня суправаджалася авацыямі: легендарная “Волагда”, “Касiў Ясь кaнюшыну”, “Белавежская пушча”, “Алеся”. Іх выконвалі не толькі артысты – разам з імі спявалі і гледачы. А потым зала ўся замерла, здавалася, і не дыхала нават, калі “Песняры” акапэльна спявалі “Паланэз Агінскага”. І выбухнула пасля апошніх гукаў апладысментамі, крыкамі “Брава!”. Потым – зноў спявалі разам, і хораша гучалі песні “Беларусь”, “Горад над вольнай Нявой”...
Шчасце сустрэчы з мінулым, надзею на лепшую будучыню падарылі ўсім “Песняры” на канцэрце “Праца – усяму аснова”. Усе адчулі, якія родныя і блізкія мы, грамадзяне Расіі і Беларусі.

Васіль Шалак, г. Санкт-Пецярбург

На здымку:
Ансамбль “Песняры” ў Санкт-Пецярбурзе сустракалі бурнымі апладысментамі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter