Паміж Парыжам і Новасібірскам

Папулярнасць кіраўніка дзіцячага фальклорнага гурта “Дударыкі” Дзмітрыя Ровенскага і яго юных артыстаў выйшла далёка за межы БацькаўшчыныПопыт на сапраўдныя таленты, унікальных музыкаў-самародкаў, нягледзячы на ўсе дасягненні тэхпрагрэсу, застаецца высокім. Прынамсі, вядомы гарманіст, кіраўнік гурта “Дударыкі” Дзмітрый Ровенскі нават праграму знаходжання мінскіх самадзейных артыстаў з адказнай місіяй у Парыжы вымушаны быў сціснуць: бо яго чакалі ў Новасібірску. “Прама нас на часткі рвуць — во як запатрабавана беларуская культура і на Захадзе, і на Усходзе!” — жартуе Дзмітрый Дзмітрыевіч, які нядаўна вярнуўся ў Мінск. Каб удзельнічаць з “Дударыкамі” ў розных майскіх святочных імпрэзах.
Папулярнасць кіраўніка дзіцячага фальклорнага гурта “Дударыкі” Дзмітрыя Ровенскага і яго юных артыстаў выйшла далёка за межы Бацькаўшчыны

Дзмітрый Ровенскі (у цэнтры) на фестывалі ў НовасібірскуПопыт на сапраўдныя таленты, унікальных музыкаў-самародкаў, нягледзячы на ўсе дасягненні тэхпрагрэсу, застаецца высокім. Прынамсі, вядомы гарманіст, кіраўнік гурта “Дударыкі” Дзмітрый Ровенскі нават праграму знаходжання мінскіх самадзейных артыстаў з адказнай місіяй у Парыжы вымушаны быў сціснуць: бо яго чакалі ў Новасібірску. “Прама нас на часткі рвуць — во як запатрабавана беларуская культура і на Захадзе, і на Усходзе!” — жартуе Дзмітрый Дзмітрыевіч, які нядаўна вярнуўся ў Мінск. Каб удзельнічаць з “Дударыкамі” ў розных майскіх святочных імпрэзах.
Пра тое, што мінскія гімназісты збіраюцца ў Парыж, мы пісалі. І яны там пабывалі. На сайце пасольства Беларусі ў Францыі чытаем: “У Штаб-кватэры ЮНЭСКА ў Парыжы ў вялікай канцэртнай зале прайшоў канцэрт беларускага дзіцячага заслужанага фальклорнага калектыву “Дударыкi” мінскай гімназіі №14 сумесна з Нацыянальным акадэмічным хорам імя Пятніцкага Расійскай Федэрацыі. Канцэрт ладзіўся з нагоды 60-годдзя ўступлення Беларусі і Расіі ў ЮНЭСКА”. У зале, па словах Ровенскага, было больш за 700 гледачоў. Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў коратка расказаў пра дасягненні Беларусі ў галіне культуры, прадставіў гледачам “Дударыкаў”. Прысутнічалі спецпрадстаўнік Прэзідэнта Расіі па пытаннях міжнароднага культурнага супрацоўніцтва Міхаіл Швыдкой, пастаянныя прадстаўнікі Беларусі і Расіі пры ЮНЭСКА Павел Латушка і Элеанора Мітрафанава, першы намеснік Генеральнага дырэктара ЮНЭСКА Гетачу Энгіда. “Дарэчы, калегі з хору Пятніцкага спрабавалі пакпіць: “О, беларусы “Лявоніху” прывезлі…” — згадвае Дзмітрый Ровенскі. — А пасля нашага выступлення былі ў захапленні. Мы больш за паўгадзіны гралі, спявалі, танцавалі — адпрацавалі “на ўра”, было шмат апладысментаў, нават авацыі”. “Дударыкі” прадэман­стравалі гледачам у Парыжы высокае майстэрства, а гралі на розных інструментах: гармонікі, дуды, акарынкі, гучалі нават чыгункі, пілы, косы і дуга.
Праз некалькі дзён Ровенскі быў ужо ў Новасібірску: узначаль­ваў там журы ад Беларусі на 12-м Міжнародным музычным фестывалі “Карагод сяброў”, які праводзіць Беларускі культур­на-адукацыйны цэнтр у імя Еўфра­сінні Полацкай. “Сяброўства з Новасібірскам і завязалася дзякуючы актывістам цэнтра, якія гасцявалі ў Мінску, зайшлі да “Дударыкаў”, — расказаў Дзмітрый Дзмітрыевіч. — Аляксандр Лагуценка там дырэктарам, Людміла Шчаслівенка — яго намеснік, культурай займаецца. Нядаўна ў Мінску нашу гімназію наведваў і заснавальнік цэнтра, ураджэнец Кобрыншчыны Іван Панасюк. Я не раз ездзіў у Новасібірск, у тым ліку і з “Дударыкамі”, асобнымі выканаўцамі, удзельнічаў у розных імпрэзах. Для мяне гонар быць ад Беларусі старшынёй журы “Карагоду сяброў”, які сёлета прысвячаўся 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ніяк не мог падвесці сяброў: вярнуліся з Парыжа — і адразу паляцеў да іх у Новасібірск, разам з цымбалісткай Людмілай Сакаловай, з якой мы разам і выступалі”.

Іван Ждановіч

На здымку:
Дзмітрый Ровенскі (у цэнтры) на фестывалі ў Новасібірску
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter