Заўтра ў Берліне назавуць пераможцаў прэстыжнага кінафоруму

Паляванне на мядзведзяў


Больш за тыдзень сталіца Германіі жыве кіно. 9 лютага тут адкрыўся 67-ы Берлінскі кінафестываль. За гэты час было паказана амаль чатыры сотні карцін з краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі, Лівана, Сенегала, Чылі і іншых куткоў свету.

За галоўны прыз змагаліся 18 стужак, у тым ліку фільм французскага рэжысёра Эцьена Камара “Джанга” пра джазавага музыканта цыганскага паходжання Джанга Рэйнхарта і яго жыццё ў акупіраванай фашыстамі Францыі. Гэта карціна адкрыла фестываль. Сярод прэтэндэнтаў на перамогу — стужка Алена Гомеса “Фелісіцэ” пра жанчыну, якая спрабуе выратаваць свайго сына (яго чакае ампутацыя нагі), а таксама фільм Стэнлі Тучы “Апошні партрэт” пра швейцарскага скульптара Альберта Джакамеці і карціна Каліна Пітара Нецара “Ана, любоў мая”. Каму менавіта дастануцца берлінскія мядзведзі, журы апавясціць заўтра. Сёлета яго ўзначальвае галандскі рэжысёр і сцэнарыст Пол Вярховен, фільм якога “Яна” атрымаў сёлета “Залаты глобус” як лепшая карціна на замежнай мове.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter