Палешукі маюць добры шанец

Кожны, хто родам з палескага рэгіёна, можа пакінуць адметны радок у ягонай літаратурнай гісторыі Супрацоўнікі часопіса “Маладосць” плануюць новы рэгіянальны нумар: верасень пройдзе для выдання пад знакам Гомеля і Гомельшчыны. Чаму так сышліся час і месца? Па-першае, патлумачыла галоўны рэдактар выдання Святлана Дзянісава, на гэтай зямлі, у вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна нарадзіўся, і менавіта ў верасні, там вучыўся (закончыў Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту) вядомы паэт Анатоль Грачанікаў, адзін з маладосцеўскіх галоўрэдаў. Па-другое, сёлета спаўняецца 45 гадоў з таго часу, як быў надрукаваны знакаміты маладосцеўскі нарыс “Званы ў прадонні азёр” Уладзіміра Караткевіча. Падарожжа апошняга па Палессі, запэўніла Святлана Дзянісава, не дае спакою супрацоўнікам рэдакцыі і цяпер. То можа і гэтым летам маладосцеўцы плануюць зладзіць сваю вандроўку “па палескіх слядах Уладзіміра Караткевіча”? Пакуль тое трымаецца ў сакрэце…
Кожны, хто родам з палескага рэгіёна, можа пакінуць адметны радок у ягонай літаратурнай гісторыі

Цяпер палешукі ў глыбінцы, як і раней, жывуць у суладдзі з прыродайСупрацоўнікі часопіса “Маладосць” плануюць новы рэгіянальны нумар: верасень пройдзе для выдання пад знакам Гомеля і Гомельшчыны. Чаму так сышліся час і месца? Па-першае, патлумачыла галоўны рэдактар выдання Святлана Дзянісава, на гэтай зямлі, у вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна нарадзіўся, і менавіта ў верасні, там вучыўся (закончыў Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту) вядомы паэт Анатоль Грачанікаў, адзін з маладосцеўскіх галоўрэдаў. Па-другое, сёлета спаўняецца 45 гадоў з таго часу, як быў надрукаваны знакаміты маладосцеўскі нарыс “Званы ў прадонні азёр” Уладзіміра Караткевіча. Падарожжа апошняга па Палессі, запэўніла Святлана Дзянісава, не дае спакою супрацоўнікам рэдакцыі і цяпер. То можа і гэтым летам маладосцеўцы плануюць зладзіць сваю вандроўку “па палескіх слядах Уладзіміра Караткевіча”? Пакуль тое трымаецца ў сакрэце…
Сёлета “Маладосць”, аказваецца, плануе выпусціць не толькі адзін нумар, а часопісны “двухтомнік” пад назвай “Планета Палессе”. Першым “томам” якраз і стане дзявяты нумар: “Гомель і Гомельшчына”.
Рэдакцыя прымае ад аўтараў з Гомеля і вобласці, у тым ліку і з беларускіх суполак замежжа, творы прозы, паэзіі, крытыкі і публіцыстыкі. Стыль — вольны, прычым могуць быць “якія заўгодна памеры” і самыя розныя жанры, манеры падачы тэкстаў. Працы, а таксама ідэі, калі яны могуць быць на карысць супольнай справе, чакаюць у рэдакцыі “Маладосці”да 1 жніўня.

Рыгор Арэшка

На здымку:
Цяпер палешукі ў глыбінцы, як і раней, жывуць у суладдзі з прыродай
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter