У Палацы культуры Даўгаўпілса адбылася прэзентацыя двухтомніка “Русская поэзия Латвии: Конец ХХ — начало ХХI века”

Паэтычная дыпламатыя

У Палацы культуры горада на рэчцы Дзвіне-Даўгаве адбылася прэзентацыя двухтомніка “Русская поэзия Латвии: Конец ХХ — начало ХХI века” пад рэдакцыяй Аляксандра Якімава.
Латвійскі зборнік аб’яднаў творы беларускіх паэтаў Даўгаўпілса

diplomatia.pngУ Палацы культуры горада на рэчцы Дзвіне-Даўгаве адбылася прэзентацыя двухтомніка “Русская поэзия Латвии: Конец ХХ — начало ХХI века” пад рэдакцыяй Аляксандра Якімава. Павіншаваць аўтараў з літаратурнай падзеяй прыйшлі дыпламаты, паэты і празаікі, аматары паэзіі, журналісты.

Зборнік, які прэзентаваўся, атрымаўся салідным. У яго ўвайшлі творы 172 паэтаў, у тым ліку і пераклады з латышскай, латгальскай, беларускай моваў. У віншаванні з нагоды падзеі Генеральны консул Беларусі Віктар Гейсік падкрэсліў: дзякуючы таленавітым паэтам, вершы якіх цікавыя і душэўныя, ладзяцца кантакты між рознымі народамі. І такая своеасаблівая паэтычная дыпламатыя, можна дадаць, звернутая да лепшых пачуццяў людзей, служыць узаемаўзбагачэнню розных культур.

У анталогію ўвайшлі вершы шэрагу паэтаў, якія маюць беларускія родавыя карані. Гэта творчыя асобы, руплівыя і ў пошуках гармоніі ды прыгажосці ў слове, і ў грамадскім жыцці: Зэнон Буры, Станіслаў Валодзька, Алена Гедзюне, Яўген Голубеў, Павел Плотнікаў актыўна працуюць у Даўгаўпілскім беларускім культурна-асветніцкім таварыстве “Уздым”. Кожны аўтар меў магчымасць прачытаць на прэзентацыі свой верш, і кожны атрымаў у падарунак двухтомнік.

Літаратурную вечарыну ўпры­гожылі песні, у тым ліку ў выкананні беларускага дуэта Яніны Юзэфовіч і Веры Рагальчук. Гучаў раманс на словы Фёдара Ісаева і музыку Аляксандра Галіцкага.

Жанна Раманоўская, член рады суполкі “Уздым”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter