Паэтэса- “жытніца”

У Мінску адзначылі 85­-я ўгодкі Еўдакіі Лось
У Мінску адзначылі 85­-я ўгодкі Еўдакіі Лось
Назву імпрэзы “...Галоўнае ў жыцці — жыццё” ўзялі з яе верша. Прыхільнікаў творчасці паэтэсы збірала Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, яна ладзіла імпрэзу сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Сама народжаная ў першы дзень вясны 1929 года, Еўдакія Лось і першую кнігу назвала “Сакавік” (1958).
На вечарыне згадвалі: Уладзімір Караткевіч назваў Еўдакію Лось “жытніцай”. Гэта міфалагічная істота, якая жыве ў каласах і памірае толькі тады, калі апошні гаспадар сабраў ураджай. Кажуць, усім яна дапамагае, і дух яе жыве нават у тым пучку жыта, які выносяць увесну на Юр’я ў поле. І як жа гэта сімвалічна стасуецца да паэткі, якой не стала ў 1977 годзе, да яе светлых вершаў! “А за добрае стаўленне да мяне і заступніцтва, — пісаў ёй Караткевіч, — я, калі напішу якую-небудзь паэму, прысвячу яе табе...”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter