Ученые разрабатывают единую систему учета ресурсов ЖКХ

Новая матрыца паслуг

Разумныя дамы, смеццеперапрацоўка, энергазберажэнне, пераход на электрычную энергію пры атапленнi жылля i абагрэве вады — перад сістэмай жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны сёння стаіць шмат пытанняў, вырашэнне якіх патрабуе прымянення інавацый. Пытанні абмяркоўваліся ўчора ў рамках I Міжнароднай канферэнцыі «Навукова-тэхнічны прагрэс у ЖКГ».

Учора ў Мінску прайшла I Міжнародная канферэнцыя «Навукова-тэхнічны прагрэс у ЖКГ».

Менавіта ў прадуктыўным супрацоўніцтве навукоўцаў і практыкаў бачыць перспектыву намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны Віталь Смірноў. На яго думку, немалаважна, каб гэта была праца на вынік, а дакладней, зніжэнне сабекошту паслуг ЖКГ. Але пры гэтым важна, каб не адбывалася зніжэнне якасці паслуг. 

Адным з удалых прыкладаў супрацоўніцтва навукоўцаў і практыкаў можна назваць стварэнне адзінай цэнтралізаванай сістэмы ўліку рэсурсаў ЖКГ, сутнасць якой у тым, каб зрабіць доступ да паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі для грамадзян яшчэ больш камфортным. Аўтары і распрацоўшчыкі сэрвісу — шэраг арганізацый, у ліку якіх Інстытут жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН, кажа яго дырэктар Вадзім Кіцікаў.

— Адзіная цэнтралізаваная сістэма ўліку рэсурсаў ЖКГ — гэта не толькі наша распрацоўка. Гэта вялікая комплексная праца, якая мае міжведамасны характар. Вялікі задзел ёсць у Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і іншых арганізацый. Сегмент нашай працы — гэта стварэнне, па сутнасці, сістэмы электроннай ЖКГ. Гаворка ідзе пра тое, што ў кожнага спажыўца павінен быць свой асабісты кабінет, які забяспечвае зручнасць працы з прадпрыемствамі, што пастаўляюць энергарэсурсы і паслугі. 

Што тычыцца ўдзельнікаў гэтага працэсу, гэта Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, НАН як каардынуючая структура і цэлы шэраг навукова-даследчых арганізацый, такіх, напрыклад, як Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН, які мае сур’ёзны зачын у падобнай працы.

— Перад намі стаіць задача акумуліраваць назапашаны вопыт, удакладніць параметры комплекснай сістэмы і выкарыстоўваць лепшыя сусветныя практыкі, каб з найменшымі затратамі часу і рэсурсаў ажыццявіць задачу, якую мы маем зараз.

Укараненне сістэмы нацэлена на сур’ёзную эканомію.

— Мы павінны адысці ад лішніх выдаткаў. Перш за ўсё працавыдаткаў абслуговых арганізацый. Адысці ад малакваліфікаванай працы ў плане разлікаў і зняцця паказанняў лічыльнікаў. Сёння ўжо ёсць усе магчымасці для рэалізацыі бескантактнай перадачы дадзеных з прыбораў уліку, сумяшчэння яе з разлікамі. Працуе адзіная разліковая сістэма АРІП, якая сябе станоўча зарэкамендавала. Наша задача гэта ўсё аб’яднаць. Канчатковая мэта — зніжэнне тарыфаў не за кошт субсідзіравання, а за кошт такіх арганізацыйна-эканамічных і інавацыйных рашэнняў. Першы этап праекта ўжо ў вялікай ступені гатоўнасці, і яго вынікі мы адчуем ужо ў наступным годзе. Праз год да будучай канферэнцыі абмяркуем і іншыя вынікі.

arteaga@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter