За четыре месяца оштрафовали почти 300 курильщиков: мы посмотрели, как следят за порядком в зонах, свободных от табака

Не пускайце дым у вочы!

Заўтра — Сусветны дзень без тытуню, якi праводзiцца ўжо больш за 30 гадоў. Сёння курэнне — самая распаўсюджаная i згубная звычка на планеце. Дзякуючы антытытунёвым мерам, колькасць курцоў з 2001 года ў нашай краiне знiзiлася на 12 працэнтаў. Але праблема па-ранейшаму застаецца актуальнай. Карэспандэнт «Р» выйшла ў рэйд i праверыла, як сочаць за парадкам у зонах, свабодных ад курэння.

Сёння курэнне — самая распаўсюджаная i згубная звычка ва ўсiм свеце, уключаючы i нашу краiну.

Шкодная звычка

Кожную хвiлiну ў свеце купляюць 10 мiльёнаў цыгарэт. Ужыванне тытуню, па дадзеных Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, прыводзiць да смерцi кожнага дзясятага дарослага чалавека на зямным шары. У Мiнiстэрстве аховы здароўя прыводзяць статыстыку: у нашай краiне штодня паляць амаль 30 працэнтаў дарослых. Па вынiках маштабнага даследавання фактараў рызыкi ўзнiкнення неiнфекцыйных захворванняў (STEPS), кожны дзень у сярэднiм мужчына выкурвае 16 цыгарэт, жанчына — 10,4 цыгарэты.

Сёння ў Мiнску налiчваецца сотнi зон, свабодных ад курэння. Да iх адносяцца прыпынкi грамадскага транспарта, установы адукацыi i аховы здароўя i прылеглыя да iх тэрыторыi, адмiнiстрацыйныя будынкi, падземныя пераходы i станцыi метро, рынкi, спартыўныя аб’екты... Каб паглядзець, як праводзiцца манiторынг такiх зон, адпраўляемся разам з мiлiцыяй у Цэнтральны дзiцячы парк iмя Максiма Горкага.

Малады скейтар вядзе сябе вольна, пакуль не заўважае супрацоўнiка мiлiцыi. Але не тушыць цыгарэту — працягвае далей удыхаць дым.
Ужо на ўваходзе заўважаем падлетка, якi сядзiць на лавачцы i павольна зацягваецца цыгарэтай. Юны скейтар паводзiў сябе вольна, пакуль не ўбачыў супрацоўнiка мiлiцыi. Але не тушыць цыгарэту — працягвае зацягвацца.

— Малады чалавек, вам колькi гадоў? — цiкавiцца Мiхаiл Акостка, участковы iнспектар IСН Партызанскага РУУС Мiнска.

— Мне 17. А даў мне цыгарэту дарослы сябар, — няўпэўнена расказвае легенду юнак, якi вонкава выглядае максiмум гадоў на 14.

Пасля прафiлактычнай гутаркi гасiць недакурак i абяцае больш не палiць. Яшчэ раз пападзецца — бацькi заплацяць вялiкi штраф.

Прагульваемся па парку: буднi дзень, але людзей даволi шмат — у асноўным гэта закаханыя парачкi i сем’i з дзецьмi. Лейтэнант мiлiцыi Мiхаiл Акостка расказвае пра штодзённую сiтуацыю:

— За змену ў парку можна сустрэць як мiнiмум дзясятак курцоў. Часцей парушаюць закон маладыя людзi ад 20 да 35 гадоў. У зоне, свабоднай ад курэння, цыгарэтай зацягваюцца як хлопцы, так i дзяўчаты. Мы спачатку робiм папярэджанне, але калi чалавек трапляецца паўторна, пачынаем адмiнiстрацыйны працэс.

Дымiць нельга затушыць

Праходзiць паўгадзiны: нi аднаго парушальнiка. Але ўжо на другiм крузе сустракаем двух мужчын, якiя ажыўлена размаўляюць з цыгарэтамi ў руках.

— Прабачце, не ведалi, што тут курыць нельга. Мы не мясцовыя, — вiдаць, што хлопцы не на жарт перапалохалiся. — Прабачце нас. У наступны раз закурым за межамi парку.

У цэнтры парку бачым кампанiю дзяўчат, якiя зацягваюцца электроннай цыгарэтай — гэта таксама з’яўляецца парушэннем. Дамы прызналiся што «моцна не ўчытвалiся» ў дэкрэт, таму дагэтуль не ўсведамлялi, што робяць нешта супрацьпраўнае. Абяцалi «парыць», як гэта цяпер модна называецца, толькi ў дазволеных месцах.

Рэйд працягваецца. Падчас яго Мiхаiл Акостка распавядае:

— Калi грамадзяне бачаць людзей у форме, то iмкнуцца адразу тушыць цыгарэты. Некаторыя не прызнаюць, што наогул курылi: маўляў, чым дакажаце? Але ў супрацоўнiкаў патрульна-паставой службы мiлiцыi на вопратцы ўстаноўлена малапрыкметная камера, якая фiксуе правапарушэнне — ад адказнасцi не сысцi.

Заядлыя парушальнiкi ў парках — супрацоўнiкi кафэшак, прадаўцы сувенiраў, фаст-фуда i марожанага. Яны не могуць надоўга закрыць свае гандлёвыя пункты i ладзяць перакур каля працоўных месцаў. Прама на нашых вачах жанчына дастала з кiшэнi пачак цыгарэт, выцягнула адтуль адну i паднесла запальнiчку, але закурыць не паспела — заўважыўшы супрацоўнiка мiлiцыi спешна вярнулася ў ларок.

— У парках парушальнiкаў не так шмат. Часта студэнты тоўпяцца каля каледжаў i ВНУ з цыгарэтамi ў руках. Штрафы атрымлiваюць i тыя, хто курыць прама на дзiцячых пляцоўках, — Мiхаiл Акостка прапануе прайсцi ў двор жылога дома.

Каля дзiцячых горак i турнiкоў бачым двух мужчын сярэднiх гадоў. Яны абмяркоўваюць надзённыя праблемы, акружыўшы сябе воблакам тытунёвага дыму. З парушальнiкамi правялi гутарку: мужчыны абавязалiся вывучыць пералiк месцаў, дзе забаронена курыць.


Зона без нiкацiну

У Мiнiстэрстве ўнутраных спраў прывялi лiчбы: за чатыры месяцы гэтага года, са студзеня па красавiк, за курэнне ў неналежных месцах да адказнасцi прыцягнутыя ўсяго 298 чалавек. У мiнулым годзе па арт. 17.9 КоАП да адказнасцi прыцягнуты 7404 чалавекi, большасць пратаколаў склалi супрацоўнiкi органаў унутраных спраў — 7319.

У Беларусi з 27 лiпеня мiнулага года ўступiў у сiлу дэкрэт № 2, згодна з якiм становiцца больш жорсткiм антытытунёвае заканадаўства. Закурыўшы ў пад’ездзе, лiфце, рабочым кабiнеце можна заплацiць вялiкi штраф — да 4 базавых велiчынь (базавая велiчыня цяпер — 27 рублёў).

Сяргей Красуцкi, намеснiк начальнiка ўпраўлення прафiлактыкi галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку i прафiлактыкi МУС, падкрэслiвае:

— Ва установах грамадскага харчавання, уключаючы летнiя тэрасы кафэ i рэстаранаў, на рынках, пляжах i ў гандлёвых цэнтрах курыць можна толькi ў спецыяльна адведзеных месцах або пакоях. Прыпынкi грамадскага транспарта i аздараўленчыя лагеры — гэта зоны, цалкам свабодныя ад курэння.

Акрамя таго, асаблiвая ўвага нададзена ахове здароўя дзяцей. Калi раней курэнне на дзiцячай пляцоўцы было не забаронена, то зараз адказваць рублём прыйдзецца i дарослым курыльшчыкам, i тым, чые дзецi (да 16 гадоў) былi заўважаныя за гэтым заняткам. Пры гэтым за невыкананне абавязкаў па выхаваннi дзяцей (арт. 9.4 КоАП) памер штрафу можа быць да 10 базавых. Што датычыцца прыватных тэрыторый, курэнне ва ўласнай машыне ў прысутнасцi дзяцей да 14 гадоў таксама караецца штрафам. Электронныя цыгарэты прыраўнялi да звычайных: непаўналетнiм забаронены продаж не толькi тытунёвых вырабаў, але i вадкасцяў для электронных сiстэм курэння.

ypopko@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter