Натхненне Аксаны Горбiк

Убачыўшы ў адной з майстэрняў, у якi цуд можа ператварыцца звычайная саломка, ужо сем гадоў захапляецца незвычайнай справай Аксана Мiхайлаўна Горбiк. Але сапраўднае прызнанне яе праца i творчая фантазiя атрымалi, калi майстар стварыла i ўзначалiла пры Клецкiм раённым цэнтры культуры клуб “Натхненне”. Сабрала паўтара дзесятка цiкаўных, здольных да тонкай, карпатлiвай працы дзяўчынак, паказала, якое хараство могуць стварыць iх рукi, — i работа закiпела.

На выраб аднаго касцю-
ма патрабуецца не менш чым месяц скрупулёзнай калектыў-най працы.
— Цяжка, канешне. Але апранаеш яго — i нiбыта пераносiшся ў далёкае мiнулае, у нетаропкi час князёў Радзiвiлаў, калi нашы продкi сапраўды тварылi цуды, — дзелiцца сваiмi пачуццямi аднадумца Аксаны Ларыса Унгуран. — А спадчыну, што дасталася нам ад бацькоў, забываць нiяк нельга.
У клубе ствараюцца не толькi касцюмы, але i пано, карцiны. Цяпер майстры шчыруюць над дзiцячай калекцыяй адзення, у планах — новая калекцыя “Саламяныя капялюшыкi”. Толькi год працуе клуб “Натхненне”, але кiраўнiцтва ўжо збiраецца хадатайнiчаць аб прысваеннi яму звання ўзорны.
Сапраўднае цуда, чароўная прыгажосць — такiмi эпiтэтамi ацэньвалi стылiзаваныя саломенныя касцюмы, створаныя здатнымi да тонкай работы рукамi Аксаны Горбiк i яе вучанiц, удзельнiкi III абласнога свята-конкурсу “Саламяныя дзiвосы”
у Валожыне. Вярнулiся са свята клецкiя майстры з ганаровым дыпломам. Высокую адзнаку касцюмы-прыгажуны атрымалi
i на абласным фэсце ў Мала-
дзечне, прысвечаным Дню мацi, i на рэспублiканскiм экалагiч-ным форуме, якi праходзiў у Мядзелi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter