Игуменья Гавриила: никогда не жалела, что выбрала монашеский путь. Чувствую себя на своем месте

У наш час мала хто выбірае манашаства. А тыя, хто становіцца на гэты шлях, не лічаць сябе асаблівымі. Жыццё іх варта павагі. Кажуць, аднаму насельніку святой абіцелі магчыма вымаліць увесь свой род. Не толькі за сваякоў, але за ўсю краіну пасылае малітвы да Усявышняга настаяцельніца Гродзенскага Ражаства-Багароднічнага стаўрапігіальнага жаночага манастыра матушка ГАЎРЫІЛА.

– Царыца нябесная з старажытных часоў абрала гэта ўзвышша на беразе Нёмана для святыні, – адзначае ігумення Гаўрыіла. – На гэтым месцы ў ХІІ стагоддзі паўстаў саборны Прачісценскі храм. Ён паклаў пачатак жаночай Багароднічнай абіцелі. У гады майго дзяцинства слова «царква» вымаўлялася з аглядкай. Мой шлях да веры пралёг праз выпрабаванні і засмучэнні. У нашым доме было шмат класічнай літаратуры. З малых гадоў прызвычаілася да кніг. З цікавасцю слухала расповяды маці пра радавод.

Пяць разоў паступала ў Ленінградскі медінстытут. Першы раз не хапіла паўтара бала. Пайшла працаваць на траўмапункт. На наступны год атрымала высокія ацэнкі, але ў спіс студэнтаў не трапіла. На тытульным лісце дакументаў чырвоным алоўкам занатавана, што не камсамолка. Паступіла ў медвучылішча і закончыла яго з адзнакаю. Як выдатніца падала дакументы зноў у медінстытут. Трэба было толькі адзін экзамен здаць на выдатна. Адказала ўсё па білету, але экзаменатары паставілі чацвёрку, таму здавала ўсе прадметы. У спісе залічаных сябе не знайшла. Абітурыента, які меў аднолькавыя са мною балы, залічылі. Ад гэтага балюча было. Пайшла працаваць аперацыйнай медсястрою. Сэрца паклікала да служэння Богу. Ведала, што ў Рызе ёсць жаночы манастыр. Адтуль пачалася мая манашаская місія.

З бласлаўлення высокіх асоб Маскоўскага патрыярхата было прапанавана царкоўнае паслушэнне ў Беларускім Экзархаце. Калі пераехала ў Гродна, Уладыка Філарэт параіў сустрэцца з тагачасным дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, старшынёю калгаса «Прагрэс» Аляксандрам Іосіфавічам Дубко. Ён шмат дапамагаў у аднаўленні манастыра і тады, калі ўзначаліў Гродзеснкі аблвыканка, як і таксама былы кіраўнік вобласці Дзмітрый Канстаніцнавіч Арцыменя. Царыца нябесная з сваім мацярынскім покрывам ахінае святыню. Як кажуць: дабро, якое творым, вяртаецца ў сто разоў. Наведваў абіцель Прэзідэнт, цікавіўся нашымі справамі. Не аднойчы сустракаліся з ім у сталіцы.

Вось зараз сутыкнулі славянскія народы. І ў адных на шыі праваслаўны крыжык і ў другіх. Канфлікт перарос у вайну. Сілы зла хочуць знішчыць праваслаўную веру. Яна аб’ядноўвае не толькі народ Расіі, але і прадстаўнікоў усіх славянскіх народаў.

Ніколі не пашкадавала, што абрала манашаскі шлях. Адчуваю сябе на сваім месцы. Усё гэта ва мне з малаком маці. Мо надта пафасна гучыць, але я чалавек Царквы. Іншага жыцця не ўяўляю.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter