Народны аўто ад Сяргея Латышава

Інжынер з Мінска і яго каманда прапануюць не толькі катацца без паліва, але і атрымліваць энергію… з аўтамабіляў
Інжынер з Мінска і яго каманда прапануюць не толькі катацца без паліва, але і атрымліваць энергію… з аўтамабіляў

Вынаходнік Сяргей ЛатышаўСяргей Латышаў — аўтар дзясяткаў вынаходак, мноства наватарскіх ідэй і ноу-хау. Кола інтарэсаў і творчы патэнцыял у інжынера вельмі шырокі: ён прыдумаў, як ратаваць фарэль ад спёкі, ачысціць ад узбуджальнікаў хвароб Нарач, павялічыць тэрмін захоўвання напою без вуглекіслаты, паілкі… для вінаградных слімакоў, аўтаномны асвятляльны ліхтар з ветрагенератарам. Цікавае вынаходства і экааўтамабіль, ці “Ў-мабіль”, які працуе на сціснутым паветры і пры тым сам вырабляе электраэнергію.
Ідэя такая: аўто прыводзіцца ў рух сціснутым паветрам, якое разганяе электрагенератар. І распрацаваны беларускімі навукоўцамі балон з камбінаванага вугляпластыку здольны захоўваць 80 літраў паветра пад ціскам да 700 атмасфер: у два разы больш, чым сталёвы. У працэсе язды помпа гоніць паветра ў балоны, не надта страчваючы ў магутнасці. “Важнейшае адрозненне машыны ад створаных раней карэйцамі паветрамабіляў: яна прыводзіцца ў рух сціснутым паветрам, якое разганяе электрагенератар, — удакладняе вынаходнік. — Праездзілі вы гадзіну за рулём — і выпрацавалі мінімум дзесяць кілават энергіі. Дастаткова абсталяваць сістэму прыёму лішкаў, і за некалькі хвілін акумулятары аддадуць электраэнергію ў сетку. Чым хутчэй едзе электрапнеўмамабіль, тым больш ім выпрацоўваецца электраэнергіі. А паветра ідзе скрозь фільтры, ачышчаецца — і няма ўвогуле шкодных выкідаў.” Разлікі вынаходніка такія: калі ў краіне будзе выкарыстоўвацца два мільёны падобных машын, то кожныя суткі ў электрасетку пачне паступаць 10 гігават электрычнасці. Па словах вынаходніка, цана новага аўто будзе каля 40-50 тысяч долараў, але за кошт вялікай эканоміі на паліве ён акупіцца за 4-5 гадоў.
Цяпер Беларусь — самая забяспечаная па аўтамабілях сярод краін СНД: 261 легкавік на тысячу жыхароў. Сяргей Латышаў верыць: яго ідэі будуць запатрабаваныя.

Іна Ганчаровіч

На здымку:
Вынаходнік Сяргей Латышаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter