Намечанае збываецца

Яшчэ паўтара-два дзесяткi гадоў таму назад рэдка дзе можна было...

Яшчэ паўтара-два дзесяткi гадоў таму назад рэдка дзе можна было сустрэць па дарозе прыстойнае месца для адпачынку i падсiлкавання. Цяпер лiтаральна на кожным кроку прыемныя перамены. I радуе, што даволi свабодную нiшу прыдарожнага сэрвiсу ўсё болей упэўнена асвойвае спажыўкааперацыя.

Вось i ў Докшыцкiм раёне праходзiць ажыўленая рэспублiканская траса Мiнск—Вiцебск. Адзiн за другiм у межах гарадскога пасёлка Бягомль, вёсак Замасточча i Бабцы вырастаюць гасцiнныя аб’екты грамадскага харчавання з iншай дапаможнай iнфраструктурай. Асаблiвую прывабнасць мае гандлёвае прадпрыемства «Мерыдыян» у гарпасёлку Бягомль, дзе калектыў з шасцi работнiкаў узначальвае Святлана Гралеўская. Пасля праведзенай рэканструкцыi тут устанавiлi кандыцыянер, залы разлiчаны на 60—80 пасадачных месцаў. Для павелiчэння прывабнасцi такiх аб’ектаў райспажыўтаварыства мае намер не толькi ў Бягомлi, але ўсюды ўзводзiць пры iх гасцiнiцы, аўтастаянкi, ствараць iншыя зручнасцi, напрыклад, устана­вiць душавыя кабiны.

Iмклiва развiваецца прыдарожны сэрвiс спажыў­каапе­рацыi i на рыжскiм напрамку. Прыемныя перамены паскоры­лi­ся дзякуючы стварэнню аграгарадкоў у населеных пунктах Порплiш­ча i Пруднiкi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter