На вяршыні прызнання

У Нацыянальнай бібліятэцы ўшанавалі лаўрэатаў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва 2013 годаТакія імпрэзы па традыцыі ладзяцца, каб яшчэ бліжэй пазнаёміць шырокую грамадскасць з лаўрэатамі. Калі праходзіла літаратурна-творчая сустрэча з імі, у бібліятэцы адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстава “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”. Ушаноўваліся людзі, якія працай славяць Беларусь, самі жывуць па прынцыпах чалавекалюбства і міласэрнасці. Сярод лаўрэатаў — мастакі, урачы, святары, творчыя калектывы. На выставе прадстаўлены кнігі, фотаздымкі, перыядычныя выданні, якія расказваюць пра іх. Як адзначыла намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Таццяна Кузьмініч, кожны з лаўрэатаў ішоў да духоўнага Алімпу доўга, не дбаючы пра ўзнагароду.
У Нацыянальнай бібліятэцы ўшанавалі лаўрэатаў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва 2013 года

Галіна Радзівонава (злева) узначальвае Рэспубліканскую дзіцячую бальніцу медыцынскай рэабілітацыі<br />Такія імпрэзы па традыцыі ладзяцца, каб яшчэ бліжэй пазнаёміць шырокую грамадскасць з лаўрэатамі. Калі праходзіла літаратурна-творчая сустрэча з імі, у бібліятэцы адкрылася кніжна-ілюстрацыйная выстава “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”. Ушаноўваліся людзі, якія працай славяць Беларусь, самі жывуць па прынцыпах чалавекалюбства і міласэрнасці. Сярод лаўрэатаў — мастакі, урачы, святары, творчыя калектывы. На выставе прадстаўлены кнігі, фотаздымкі, перыядычныя выданні, якія расказваюць пра іх. Як адзначыла намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Таццяна Кузьмініч, кожны з лаўрэатаў ішоў да духоўнага Алімпу доўга, не дбаючы пра ўзнагароду.
Аляксандр Трухан, дырэктар Беларускага дзіцячага фонду, сумесна з калектывам, дзясяткамі валанцёраў шмат зрабіў, абараняючы правы дзяцей. Фонд рэалізуе шэраг значных гуманітарных праектаў. Хоць у Фондзе няшмат штатных супрацоўнікаў, але за 25 гадоў ён пры падтрымцы валанцёраў — урачоў, педагогаў, студэнтаў, пенсіянераў — дапамог тысячам дзяцей. Досвед Фонду пераймаюць іншыя аб’яднанні ды арганізацыі, іх дзейнасць падтрымлівае дзяржава. Лаўрэат распавёў аб праграмах “Цёплы дом”, “Дзіцячае сэрца” ды іншых, дэманстраваўся відэаролік аб дзейнасці Фонду.
Высокай узнагародай ушанаваны калектыў Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі. Там шмат робіцца для юных пацыентаў, і сучасныя тэхналогіі дазваляюць адаптаваць дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў грамадстве. Галоўны ўрач бальніцы Галіна Радзівонава заўважыла: у прафесіі застаюцца прафесіяналы, тыя, хто любіць справу, жыве ў плыні дабрыні, міласэрнасці. Такія людзі і дапамагаюць пацыентам спраўляцца як з хваробамі цела, так і лячыць іх псіхалагічныя траўмы.
Бывае, што дзеці па шэрагу прычын аказваюцца ў сацыяльна цяжкім становішчы. Адна з тых, хто прыходзіць ім на дапамогу, — начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх УУС Мінскага райвыканкама Вольга Чамаданава.
Ансамбль “Памяць сэрца” выступае ў Нацыянальнай бібліятэцыВольга адзначана прэміяй за высокія дасягненні ў справе выхавання дзяцей і вяртання іх да паўнацэннага жыцця. Самае няпростае, лічыць Вольга, гэта знайсці агульную мову з непаўналетнімі, бо да кожнага патрэбен індывідуальны падыход. Але як прыемна ёй з часам сустракаць людзей, якім калісьці дапамагла, шчаслівымі і паспяховымі.
Развіццю творчых здольнасцяў непаўналетніх сірот, інвалідаў, дзяцей з няпоўных і шматдзетных сем’яў дапамагае калектыў Другога нацыянальнага тэлеканала, які ладзіць дзіцячы тэлеконкурс “Я спяваю!” Як расказала дырэктар спецпраекта Анжэла Мікульская, конкурс ужо стаў пляцоўкай для творчасці. Мы даведваемся, якімі няпростымі бываюць дзіцячыя лёсы і бачым: усё можа змяніцца да лепшага, калі вельмі жадаць. Таму сведчаннем і прыклад Аляксандры Лакцівонавай, васьмігадовая пераможца конкурсу спявала і на імпрэзе ў бібліятэцы.
Удзельнікаў сустрэчы парадаваў і невялікі канцэрт яшчэ адных лаўрэатаў — народнага вакальнага ансамбля ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл “Памяць сэрца”. Гуртом, які паспяхова развіваецца пры Рэспубліканскім палацы культуры ветэранаў, кіруе Галіна Мацяс.
А ці давялося вам паглядзець фільмы “Слуцкія паясы. Тайныя знакі”, “Міхаіл Савіцкі. Таямніцы біяграфіі”, “Радзівілы. Таямніцы сям’і”, “Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ”, “Нацыянальная трылогія: Герб. Гімн. Сцяг”, “Імя яму — Храм”? На сустрэчы быў аўтарскі калектыў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, які стварыў іх. Аўтарам удалося знайсці цікавыя факты, дакументальныя матэрыялы, арганічна ўвесці ў канву аповедаў думкі экспертаў — гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў, архівістаў. Выкарыстоўвалі яшчэ анімацыю і нават элементы тэатра ценяў. Прадстаўляючы праект, рэдактар Алена Борматава, рэжысёр Марыя Жукава і загадчык аддзела навін культуры Міхаіл Равуцкі расказалі: ім самім цікава было разгадваць таямніцы і загадкі, звязаныя з гісторыяй краіны.
Лаўрэаты дзяліліся планамі на будучыню і казалі: такая ацэнка іх працы натхняе на новыя дасягненні.

Людміла Малей

На здымках:
Галіна Радзівонава (злева) узначальвае Рэспубліканскую дзіцячую бальніцу медыцынскай рэабілітацыі
Ансамбль “Памяць сэрца” выступае ў Нацыянальнай бібліятэцы
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter