Музыка нас звязала

У Полацку абмяркуюць беларуска-расійскія творчыя кантакты

У Полацку абмяркуюць беларуска-расійскае творчае супрацоўніцтва.

У Беларусі і Расіі стартавала кампанія па вылучэнні намінантаў на прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва 2013—2014 гадоў. У сувязі з гэтым 30 лістапада ў Полацку ў Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца круглы стол на тэму «Музычнае мастацтва як крыніца развіцця беларуска-расійскіх творчых сувязей».

Для ўдзелу запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Экспертнага савета па прэміях Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, Беларускага саюза кампазітараў, Саюза кампазітараў Расіі, Беларускага саюза музычных дзеячаў, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, ансамбля «Сябры», вакальнай групы «Чысты голас».

У ходзе пасяджэння будуць разгледжаны пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў сферы музычнага мастацтва, а таксама перспектывы ўдзелу творчых аб’яднанняў Беларусі і Расіі ў вылучэнні твораў на прэмію 2013—2014 гадоў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter